Кэмпбел (востраў)
Кэмпбел | |
---|---|
англ. Campbell, маары Ihupuku | |
![]() Рачная даліна | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 112,68 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
52°33′38″ пд. ш. 169°06′59″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Кэмпбел (англ.: Campbell), таксама Іхупуку (маары: Ihupuku) — востраў на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна, самы вялікі ў групе астравоў з той жа назвай. Уваходзіць у склад Новай Зеландыі. Агульная плошча — 112,68 км². Сталага насельніцтва няма.

Адкрыты ў 1810 г. аўстралійскімі паляўнічымі на ластаногіх. З 1954 г. мае запаведны статус. У 1998 г. разам з іншымі новазеландскімі субантарктычнымі тэрыторыямі трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Мае вулканічнае паходжанне. Рэльеф гарысты. Найвышэйшы пункт, гара Хоні (564 м), знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне. Шмат рэк і ручаёў.
Клімат субантарктычны вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня 7,1 — 12,1° C, ліпеня 3 — 6,9° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 1329 мм.
Багатая флора, сярод якой асабліва вылучаюцца зараснікі гіганцкай травы. Фаўна прадстаўлена пераважна марскімі птушкамі і ластаногімі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 877 рус. • англ. • фр. |
- Offshore islands and conservation Campbell Island Архівавана 4 студзеня 2014.
- 2001 RAT ERADICATION PROJECT
- Campbell Island — Past, Present and Future Архівавана 7 лютага 2013.
- Weather