Кізір
Кізір | |
---|---|
руск. Кизир | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 300 км |
Басейн | 9 170 км² |
Расход вады | 251 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Усходні Саян |
• Каардынаты | 53°57′20″ пн. ш. 96°07′13″ у. д.HGЯO |
Вусце | Казыр |
• Месцазнаходжанне | за 19 км ад вусця |
• Каардынаты | 53°50′54″ пн. ш. 93°06′41″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Казыр → Туба → Енісей → Карскае мора → Паўночны Ледавіты акіян |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Краснаярскі край |
Код у ДВР | 17010300312116100016358 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кізі́р (руск.: Кизи́р[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, правы прыток ракі Казыр (басейн Енісея).
Даўжыня ракі 300 км. Плошча вадазбору 9170 км². Сярэдні расход вады складае 251[2] м³/с, аб’ём сцёку — 7,922[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Усходнім Саяне, у раёне возера Міжрэчнае. Упадае ў Казыр за 19 км ад яго вусця[3]. У верхнім цячэнні рака мае горны характар, парожыстая, на першых 2,5 км не мае сталага сцёку[2]. Рэчышча слабазвілістае, у сярэднім і ніжнім цячэнні маюцца разгалінаваныя на рукавы ўчасткі. Шырыня рэчышча ад 10 да 180 м. Каля вусця шырыня асобных рукавоў дасягае 230 м. Замярзае Кізір у лістападзе, веснавы крыгаход пачынаецца ў канцы красавіка.
Прытокі: Фомкіна 1-я, Фомкіна 2-я, Белая, Кінзелюк, Бярозавая (Вялікая Бярозавая), Паркіна, Абакуміха, Туманаўка, Нічка, Шында, Каспа, Мульга, Красная, Іміс, Шабалык і іншыя рэкі і ручаі[3]. Азёрнасць вадазбору менш за 1 %[2].
Зноскі
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 574. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
- ↑ а б в г Михайлова Н. М. Кизир // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б Река Кизир // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кизир // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 574. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)