Кіпарыс
Кіпарыс | |||||||||||||||||
Кіпарыс вечназялёны (Cupressus sempervirens) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Cupressus | |||||||||||||||||
|
Кіпарыс, цыпрыс (Cupressus) — род хвойных вечназялёных дрэў і кустоў сямейства кіпарысавых (Cupressaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вечназялёныя аднадомныя дрэвы з пірамідальнай ці раэгалістай кронай вышынёй да 30 м або кусты. Дажываюць да 2000 гадоў.
Лісце дробнае лускападобнае, шчыльна прыціснутае да парастка, шыза-зялёнае ці блакітнаватае. Насенне ў сферычных дравяністых або скурыстых шышках. Шышкі амаль шарападобныя, даўжынёю да 3 см. Насенне плоскае, з крыламі, спее да канца другога года пасля апладнення семязавязяў.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Налічваецца больш за 20 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплай зоне Еўразіі, на захадзе Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыцы. Культывуецца 11 відаў (у Крыме, Сярэдняй Азіі, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа і інш.). Найбольш вядомы кіпарыс вечназялёны (Cupressus sempervirens).
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўныя расліны. Драўніна выкарыстоўваецца для дробных вырабаў.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]- Cupressus abramsiana
- Cupressus arizonica — Кіпарыс арызонскі
- Cupressus atlantica
- Cupressus austrotibetica
- Cupressus bakeri
- Cupressus benthamii
- Cupressus butanoensis
- Cupressus cashmeriana
- Cupressus chengiana
- Cupressus duclouxiana
- Cupressus dupreziana
- Cupressus forbesii
- Cupressus funebris — Кіпарыс плакучы
- Cupressus gigantea
- Cupressus glabra
- Cupressus goveniana
- Cupressus guadalupensis
- Cupressus lusitanica
- Cupressus macnabiana
- Cupressus macrocarpa — Кіпарыс буйнаплодны
- Cupressus montana
- Cupressus nevadensis
- Cupressus nootkatensis
- Cupressus pygmaea
- Cupressus revealiana
- Cupressus sargentii
- Cupressus sempervirens — Кіпарыс вечназялёны
- Cupressus stephensonii
- Cupressus tonkinensis
- Cupressus torulosa
- Cupressus vietnamensis
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарановіч І. Кіпарыс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).