Лапацічы (Слаўгарадскі раён)
Аграгарадок
Лапацічы
|
Лапа́цічы[2] (трансліт.: Lapacičy, руск.: Лопатичи) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Лапаціцкага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле падання, назва вёскі паходзіць ад прозвішча пана, які пасяліў тут людзей, а сам быў нібыта татарын[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. У 1881 годзе належалі пану Дзяржынскаму-Дзекцераву, які валодаў 377 дзесяцінамі зямлі. У 1884 годзе ў вёсцы 35 двароў, у тым ліку 1 кавальскі і 20 рамізніцкіх, 235 жыхароў, хлебазапасны магазін[3].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы дзейнічаюць крама, сельскі дом культуры, сельская бібліятэка, АТС, ДУА «Лапаціцкая сярэдняя школа», ДУА «Лапаціцкі яслі-сад», фельчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленне сувязі, лясніцтва, закусачная, комплексны прыёмны пункт[1].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Ля Лапацічаў знаходзіцца брацкая магіла 1943-44 гадоў, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 573
- ↑ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Воінскае пахаванне