Ларан Нкунда
Ларан Нкунда | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 лютага 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Congolese Army[d] |
Званне | генерал |
Бітвы/войны |
Ларан Нкунда (фр.: Laurent Nkunda, нар. 2 лютага 1967) — кангалезскі ваенны дзеяч, генерал. Ініцыятар канфлікту ў Ківу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў кангалезскай правінцыі Паўночнае Ківу ў горадзе Рутшуру[1]. Затым вучыўся ў горадзе Гома і на педагагічным факультэце ўніверсітэта горада Кісангані. Пасля пераехаў у Руанду, дзе прысвяціў сябе вывучэнню псіхалогіі. Валодае некалькімі мовамі: англійскай, французскай, суахілі і кіньяруанда[2].
У 1993 годзе ўступіў у Руандыйскі патрыятычны фронт. Падчас Першай кангалезскай вайны змагаўся на баку прыхільнікаў Ларана Кабілы[3], але ў наступным канфлікце выступіў супраць яго. Камандаваў 7-й брыгадай КАД.
У пачатку чэрвеня 2004 года Ларан Нкунда падняў мяцеж супраць цэнтральнага ўрада, развязаўшы тым самым узброены канфлікт на ўсходзе краіны. Генерал абвясціў, што яго мэтай з’яўляецца абарона інтарэсаў тутсі, якія падвяргаюцца нападам з боку ўзброеных экстрэмістаў з народа хуту.
22 студзеня 2009 года лідар баевікоў быў арыштаваны падчас сумеснай ваеннай аперацыі кангалезскай і руандыйскай армій на тэрыторыі Руанды[4].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Laurent Nkunda". Trial Watch. Архівавана з арыгінала 2007-10-20. Праверана 7.06.2007.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
(даведка) - ↑ McConnell, Tristan (2008-11-01). "Congo's maverick warlord who kills in the name of Christianity". The Times. Праверана 2008-11-01.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ Русский Newsweek / Глобус
- ↑ DR Congo rebel leader 'arrested' Архівавана 25 студзеня 2009. (англ.)