Леанід Давыдавіч Побаль
Леанід Давыдавіч Побаль | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 мая 1924 ці 1924[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 2004 ці 2004[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг, славіст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | археалогія[2], Slavic archaeology[d][2] і педагогіка[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1978) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч |
Узнагароды |
Леанід Давыдавіч Побаль (28 мая 1924, в. Мікалаева, цяпер Іўеўскі раён — 27 студзеня 2004[3], Мінск) — беларускі археолаг. Доктар гістарычных навук (1978), прафесар (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У час 2-й сусветнай вайны сувязны і баец партызанскага атрада. Скончыў Інстытут фізкультуры (1950), БДУ (1951). Працаваў ва ўстановах народнай асветы (1950—1955). З 1958 года — супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР: загадчык сектара (1970); загадчык аддзела археалогіі (1980), археалогіі першабытнага грамадства (1986); вядучы навуковы супрацоўнік (1991). Галоўны хавальнік фондаў Музея гісторыі НАН РБ (з 1997). На пенсіі з 2002 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны кірунак навуковай дзейнасці — вывучэнне старажытнай гісторыі славян на тэрыторыі Беларусі ў агульным кантэксце гісторыі славян Усходняй Еўропы.
Член-карэспандэнт і акадэмік (з 1999) Міжнароднай Славянскай акадэміі, член Польскага археалагічнага таварыства і Беларускага таварыства аховы помнікаў. Прадстаўнік ад Беларусі ў Міжнароднай уніі славянскай археалогіі (да 1996).
Аўтар 6 манаграфій, больш за 200 навуковых публікацый[4].
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Старажытнасці Тураўшчыны» (1969, 1-е выд.; 2004, 2-е выд.): звод помнікаў паводле матэрыялаў археалагічных даследаванняў 1961 і 1964 у міжрэччы Прыпяці—Ствігі. Прадстаўленыя 59 населеных пунктаў наваколля Турава, да якіх прывязаныя археалагічныя помнікі ад эпохі неаліту да сярэднявечча[5].
- «Славянскія старажытнасці Беларусі» (Славянские древности Белоруссии: (ранний этап зарубинецкой культуры). — Мн., 1971;
- Славянские древности Белоруссии: (могильники раннего этапа зарубинецкой культуры). — Мн., 1973;
- Славянские древности Белоруссии: (свод археологических памятников раннего этапа зарубинецкой культуры — с середины III в. до н. э. по начало II в. н. э.). — Мн., 1974.): праца ў 3 тамах, у якой былі ўведзеныя ў абарот шматлікія новыя крыніцы.
- «Старажытнасці Беларусі ў музеях Польшчы» (Древности Белоруссии в музеях Польши. — Мн., 1979.): праца па беларускіх помніках, што захоўваюцца ў музеях Польшчы.
- «Археалагічныя помнікі Беларусі. Жалезны век» (Археологические памятники Белоруссии. Железный век. — Мн., 1983.): абагульняльная праца па старажытнасцях жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі, матэрыялы якіх дачыняюцца да славянскага этнагенезу.
- Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. — М., 1988.
- Индоевропейские черты в древностях археологических культур железного века Белоруссии: (К проблеме этногенеза славян) // VI Международный конгресс славянской археологии. — М., 1990.
Зноскі
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Справка: Поболь, Леонид Давыдович, дата ўдакладнена сям’ёй Л. Д. Побаля)
- ↑ Пералік выбраных прац Л. Побаля (руск.) // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа НАН Беларусі
- ↑ Поболь Л. Д. Древности Туровщины. — 2-е изд., доп. иперераб. — Мн.: Бел.навука, 2004. — 143 с. : ISBN 985-08-0616-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 446. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 516. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 196.
- Памяць : Мінск : у 4 кн. — Мінск, 2001. — Кн. 1. — С. 505.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Валожынскім павеце
- Памерлі 27 студзеня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Дактары гістарычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДУФК
- Выпускнікі БДУ
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Археолагі СССР
- Археолагі Беларусі
- Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне