Леанід Сцяпанавіч Герасімовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Сцяпанавіч Герасімовіч
Дата нараджэння 7 студзеня 1939(1939-01-07) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера сельская гаспадарка, электратэхніка і энергетыка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Леанід Сцяпанавіч Герасімовіч (н. 7 студзеня 1939, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне электратэхналогіі і электраабсталявання ў сельскай гаспадарцы. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996-2002), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1985). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (БІМСГ) (1967). У 1959-1967 гг. электрамантажнік Белэнергамантажа, канструктар 1 катэгорыі СКБ-3 Мінаўтапрама. З 1970 г. асістэнт, старшы выкладчык, з 1973 г. дацэнт, з 1984 загадчык кафедры, у 1988 прарэктар па навуковай рабоце, у 1989-2003 гг. рэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (БДАТУ).

Навуковы і практычны ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваў навуковыя асновы і новую элементную базу нізкатэмпературнага павярхоўна-размеркаванага (плёнкавага) электранагрэву: электратэхналагічныя сродкі для цеплавой апрацоўкі сельскагаспадарчых харчовых прадуктаў і асяроддзяў, энергазберагальныя сістэмы мікраклімату для жывёл і птушак. Развіў тэорыю і практыку сістэмнага аналізу аграэнергетыкі. Распрацаваў навуковыя асновы аўтаматызаваных сістэм жыўлення раслін на штучных субстратах, у тым ліку з айчыннай сыравіны. Стварыў пры БДАТУ Навукова-вытворчы цэнтр па цяплічнаму агародніцтву, ў выніку дзейнасці якога большасць зімніх цяпліц рэспублікі былі пераведзеныя на энергарэсурсаэфектыўныя аўтаматызаваныя малааб'ёмныя тэхналогіі вырошчвання раслін на штучных субстратах.

Аўтар больш за 250 навуковых прац, 110 вынаходніцтваў і патэнтаў, больш за 20 кніг і навучальных дапаможнікаў.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Низкотемпературные поверхностно-распределенные электронагреватели в сельском хозяйстве. Мн., 1983 (у суаўт.)
  • Электротермическое оборудование сельскохозяйственного производства. Мн.: Ураджай, 1995 (у суаўт.)
  • Техническое обеспечение процессов в животноводстве. Мн.: Белорусская наука, 2004 (у суаўт.)
  • Научные основы питания томатов на минеральных субстратах. Мн.: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2005 (совм. с Веремейчик Л.А.)
  • Основы инженерного творчества. Мн., 2005
  • Стимуляция молокоотдачи при машинном доении коров. Мн., 2006
  • Основы управления интеллектуальной собственностью. Мн., 2006
  • Практическое пособие по выбору и разработке энергосберегающих проектов. М., 2007

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]