Іван Мікалаевіч Шыла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Іван Мікалаевіч Шыла
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1950(1950-06-15) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССРFlag of Belarus.svg Беларусь
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Навуковая сфера механізацыя сельскай гаспадаркі
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1993)
Навуковае званне прафесар (2004)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
BLR Medal of Francysk Skaryna ribbon (1989-2017).svg
Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Іван Мікалаевіч Шыла (нар. 15 чэрвеня 1950, в. Ямнае, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (2004), заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1967—1972 гадах вучыўся на матэматычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1972 года працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (ЦНДІМЭСГ) Нечарназёмнай зоны СССР на пасадах малодшага, старшага навуковага супрацоўніка і загадчыка лабараторыі.

Абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата навук (1981) і доктара тэхнічных навук па спецыяльнасці «Эксплуатацыя, аднаўленне і рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі» (1993). У 2004 годзе прысвоена вучонае званне прафесара.

У 1998 годзе прызначаны намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Беларускага навукова-даследчага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі (БелНДІМСГ, раней — ЦНДІМЭСГ), у 2001 годзе — намеснікам прэзідэнта Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2013 гадах — першы прарэктар, у 2013—2021 гадах — рэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (БДАТУ).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кірункі навуковых даследаванняў: сістэма навуковага забеспячэння механізацыі сельскай гаспадаркі, аптымізацыя параметраў тэхнічных сродкаў, тэхналагічных працэсаў; фарміраванне і рэалізацыя сістэм машын для сельскай гаспадаркі.

Пад яго кіраўніцтвам і пры яго ўдзеле выкананы шэраг навуковых прац па аптымізацыі параметраў тэхналагічных працэсаў і тэхнічных сродкаў для сельскай гаспадаркі, фарміраванні сістэм машын для раслінаводства і жывёлагадоўлі. Прапанаваныя ім навуковыя ідэі былі пакладзены ў аснову распрацоўкі «Канцэпцыі развіцця механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2000 г.», зацверджанай Калегіяй Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў 1996 годзе.

Унёс істотны ўклад у стварэнне інавацыйнай сістэмы адукацыйнага працэсу ў БДАТУ. Пад ягоным кіраўніцтвам распрацаваны адукацыйныя стандарты і тыпавыя навучальныя планы па 10 спецыяльнасцях, здейснены перавод навучальнага працэсу на модульна-рэйтынгавую тэхналогію навучання. Займаў пасаду старшыні спецыялізаванага Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры БДАТУ; пад яго кіраўніцтвам абаронены шэсць кандыдацкіх і адна доктарская дысертацыя.

Аўтар больш 700 навуковых прац (з іх 94 — за мяжой), у тым ліку 7 манаграфій, 2 падручнікаў, 43 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 190 патэнтаў на вынаходствы.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2010), ганаровымі граматамі Савета Міністраў (2004) і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2008, у суаўтарстве) — за працу «Стварэнне канструкцый і арганізацыя вытворчасці сямейства збожжаўборачных камбайнаў „Палессе“».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]