Логвінаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Логвінаў
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Заснавана 2000
Вэб-сайт lohvinau.by

Літаратурны дом «Логвінаў»беларускае выдавецтва і кнігарня, знаходзіцца ў Мінску па адрасе пр. Незалежнасці, 37А. Заснаванае ў 2000 годзе як невялікае выдавецтва, якое спецыялізавалася на выданні альтэрнатыўнай літаратуры[1], яно стала важнай часткай беларускамоўнай культурнай прасторы. У «Логвінаве» былі выдадзеныя і прадаюцца кнігі Сяргея Пясецкага, Адама Глобуса, Альгерда Бахарэвіча, Андрэя Хадановіча, Наталкі Бабінай, Уладзіміра Арлова, Франца Сіўко і іншых вядомых беларускіх аўтараў.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

На базе памяшканняў «Логвінава» рэгулярна праходзяць прэзентацыі беларускіх і замежных кніг, фестывалі і іншыя культурныя мерапрыемствы. У кнігарне на праспекце Незалежнасці праходзяць выступы літаратараў з Германіі, Польшчы, Чэхіі, Швецыі, Украіны, Літвы, Ізраіля, Швейцарыі, Японіі і іншых краін.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Кнігарня выдавецтва — адна з нешматлікіх устаноў Мінска, дзе персанал размаўляе з кліентамі пераважна па-беларуску.

Зноскі