Андрэй Валер’евіч Хадановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Андрэй Хадановіч)
Перайсці да: рух, знайсці
Андрэй Валер’евіч Хадановіч
Hadanovich2011.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

13 лютага 1973(1973-02-13) (44 гады)

Месца нараджэння:

Мінск, БССР, СССР

Грамадзянства:

Flag of Belarus.svg Беларусь

Альма-матар:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Месца працы:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

перакладчык, паэт

Мова твораў:

беларуская

Узнагароды:

Андрэй Валер'евіч Хадановіч (13 лютага 1973, Мінск) — беларускі паэт, перакладчык, філолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1995) і аспірантуру БДУ па спецыяльнасці замежная літаратура (1999). Выкладае ў БДУ гісторыю французскай літаратуры. Выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа. Кіраўнік «Перакладчыцкай майстэрні» у Беларускім калегіуме. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. З 10 снежня 2008 да 5 лістапада 2017 года узначальваў Беларускі ПЭН-цэнтр.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца ў часопісах «Arche», «Дзеяслоў», газеце «Наша Ніва». Аўтар кніг вершаў «Листи з-під ковдри» (2002, па-ўкраінску[1]), «Старыя вершы» (2003), «Лісты з-пад коўдры» (2004), «Землякі, альбо Беларускія лімерыкі» (2005), зборніка выбранай паэзіі «From Belarus with Love» (2005), «Сто лі100ў на tut.by» (2006), «Swieta nowego rocku» (2006, па-польску[2]). Вершы перакладаліся на рускую, польскую, англійскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, славацкую, украінскую мовы. Перакладае з французскай, украінскай і польскай моў.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Па меркаванні крытыкаў, паэзія А. Хадановіча — прыкметная з'ява сучаснай беларускай літаратуры, у яго творчасці, якая адрозніваецца багаццем і разнастайнасцю мовы, стылістычнымі эксперыментамі, дасягненні ўсходнееўрапейскай «кніжнай» паэзіі спалучаюцца з элементамі «нізавой» культуры (рок, рэп, гарадское прастамоўе).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2007).

Лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана за пераклад вершаў Шарля Бадлера (2017).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Хаданович А. Листи з-під ковдри. — Київ: Факт, 2002.
  • Хадановіч А. Старыя вершы. — Мн.: Логвінаў, 2003.
  • Хадановіч А. Лісты з-пад коўдры. — Мн.: Логвінаў, 2004.
  • Хадановіч А. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі. — Мн.: Логвінаў, 2005.
  • Хадановіч А. From Belarus with Love. — Київ: Факт, 2005.
  • Хадановіч А. Сто лі100ў на tut.by. — Мн.: Выдавецтва «Наша Ніва», 2006.
  • «Święta nowego rocku» (Вроцлаў: Kolegium Europy Wschodniej, 2006)
  • «Бэрлібры» (Мн.: Логвінаў, 2008)
  • «Несіметрычныя сны» (Мн.: Логвінаў, 2010)
  • «Евангелле паводле Пілата». Эрык-Эманюэль Шміт. Пераклад (Мн.: Зміцер Колас, 2012).

Зноскі

  1. Пераклад Сяргея Жадана і інш., прадмова Юрыя Андруховіча.
  2. Прадм. Паўла Гюле.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]