Перайсці да зместу

Лужыцкая семінарыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Лужыцкая семінарыя
Заснавальнік Q104631380?
Дата заснавання 1724
Дата скасавання 1922
Лужыцкая семінарыя. Літаграфія XIX стагоддзя
Мемарыяльная таблічка на фасадзе будынка, прысвечаная студэнцкаму братэрства «Сербаўка»

Лужыцкая семінарыя, іншы варыянт назвы — Сербская семінарыя (в.-луж.: Serbski seminar,, чэшск.: Lužický seminář, ням.: Wendische Seminar, лац.: Seminarium Lusaticum Pragense) — каталіцкая семінарыя, якая дзейнічала з 1728 г. па 1922 год у пражскім раёне Малая-Страна, Чэхія. У XVIII—XIX стагоддзях Лужыцкая семінарыя адыграла значную ролю ў культурным адраджэнні лужыцкага народа. Будынак з'яўляецца Культурным помнікам Чэшскай Рэспублікі.

У 1694 годзе два каталіцкіх святара з Будзішына Марцін Норберт (1637-1707) і Георг Іосіф Шымон (1646-1729) заснавалі ў 1706 годзе ў Празе гасцінны дом для паломнікаў з Верхняй Лужычы. У гэтым доме таксама жылі кандыдаты ў святарства, якія навучаліся ў Карлавым універсітэце. Да Рэфармацыі Верхняя Лужыца ўваходзіла ў склад каталіцкай епархіі Мейсена. Пасля распаўсюджвання лютэранства Будзішын увайшоў у склад Апостальскай адміністратуры, якая накіроўвала кандыдатаў у святарства для навучання ў каталіцкія семінарыі Кракава, Вены, езуіцкія навучальныя ўстановы ў Оламауцы і Празе. Гасцінны дом стаў асновай будучай семінарыі для студэнтаў з Верхняй Лужыцы. Сербская семінарыя святога Пятра была заснавана ў Празе ў 1724 годзе як навучальная ўстанова для падрыхтоўкі будучых каталіцкіх святароў Верхняй Лужыцы. Семінарыя была зацверджана 6 ліпеня 1725 года ўказам імператара Карла VI. Будаўніцтва семінарскага будынка па праекце архітэктара Кіліана Ігнаца Дзінценгофера пачалося ў 1726 годзе і скончылася ў 1728 годзе. 15 ліпеня 1726 года быў закладзены першы камень семінарыі.

Восенню 1728 года пачалося выкладанне ў Лужыцкай семінарыі, у якой былі тэалагічны і філасофскі факультэты. У першы год у Лужыцкай семінарыі навучаліся 15 студэнтаў. У першыя гады пасля заснавання семінарыі ў яе прымалі толькі кандыдатаў з Лужыцы. Некаторыя з іх праходзілі папярэднюю адукацыю, наведваючы лекцыі па тэалогіі ў Карлавым універсітэце. З сярэдзіны XIX стагоддзя некаторыя кандыдаты атрымлівалі сярэднюю адукацыю ў маластранскай гімназіі. Сербскія студэнты, якія вучыліся ў Лужыцкай семінарыі, падтрымлівалі сувязі з чэшскімі студэнтамі. 21 кастрычніка 1846 года семінарыст Якуб Бук разам з іншымі семінарыстамі заснаваў студэнцкае брацтва «Сербаўка», мэтай якой стала аб'яднанне ўсіх лужыцкіх студэнтаў, якія навучаліся ў Празе. У гэтую студэнцкую арганізацыю ў розны час уваходзілі будучыя вядомыя лужыцкія пісьменнікі і грамадскія дзеячы Міхал Горнік, Якуб Барт-Чышынскі, Міклаўш Андрыцкі і Ёзэф Новак. Сярод удзельнікаў «Сербаўкі» былі папулярныя ідэі панславізму. Дзейнасць «Сербаўкі» спрыяла кансалідацыі лужыцкага народа і яго самаідэнтыфікацыі.

На першым паверсе семінарыі знаходзілася капліца, прысвечаная святому апосталу Пятру. У наш час скульптура святога апостала Пятра скульптара Мацея Вацлава Екеля, якая раней размяшчалася ў гэтай капліцы, знаходзіцца на рагу вонкавага боку будынка семінарыі.

У канцы XVIII стагоддзя пасля змены германскіх межаў каталіцкіх епархій у семінарыю сталі прымаць нямецкамоўных студэнтаў. У семінарыі ўзнікла канкурэнцыя паміж славянскім і нямецкім нацыяналізмам. Нямецкі бок папракаў ў панславізме славянскі бок, што прыводзіла да пастаянных канфліктаў на дзяржаўным і царкоўным узроўні. Пасля Першай сусветнай вайны ва ўмовах інфляцыі скарацілася матэрыяльная дапамога з боку каталіцкага епіскапа ў Баўцене. У гэтых умовах колькасць семінарыстаў значна скарацілася. У жніўні 1922 года семінарысты былі адпраўленыя назад у Саксонію. Восенню 1922 года дзейнасць Сербскай семінарыі была спынена і 30 кастрычніка 1922 будынак семінарыі было перададзена мясцовым уладам. Да 1927 года семінарысты былой Лужыцкай семінарыі навучаліся ў населеным пункце Шмохтітц (Шмохтіцы). Потым семінарысты з Верхняй Лужыцы навучаліся ў семінарыі горада Фульда.

З 1728 г. па 1922 год семінарыю скончыла 768 выпускнікоў. З іх лужычанамі былі 428 чалавек, 319 чалавек былі немцамі і 21 чалавек былі прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў. Пасля Другой сусветнай вайны будынак семінарыі быў перададзена ў валоданне грамадскай арганізацыі «Таварыства сяброў Лужыцы». Да 1955 года ў будынку дзейнічала лужыцкая навучальная ўстанова. Пасля будынак быў нацыяналізаваны і пражскія ўлады дазволілі размясціць у Сербскай семінарыі архіў і бібліятэку імя Міхала Горніка. У бібліятэцы рэгулярна праходзілі розныя культурныя мерапрыемствы, прысвечаныя лужыцкай культуры. У 2002 годзе будынак і бібліятэка сур'ёзна пацярпелі ад паводкі.

У наш час ўласнікам будынка з'яўляецца чэшскае Міністэрства адукацыі, моладзі і спорту Чэшскай Рэспублікі. У будынку знаходзіцца Цэнтр па вывучэнню вышэйшай адукацыі. Бібліятэка імя Міхала Горніка адкрыта для наведвання кожную сераду з 13.00 да 15.00 гадзін.

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]