Ёзэф Новак
Ёзэф Новак | |
---|---|
в.-луж.: Józef Nowak | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Nowak-Radworski[1] і Wotrowski |
Дата нараджэння | 5 студзеня 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 студзеня 1978 (82 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, parochus |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія імя Якуба Чышынскага (1970) |
Ёзэф Новак, псеўданімы — Во́траўскі, Но́вак-Ра́дварскі (в.-луж.: Józef Nowak, Wotrowski, Nowak-Radworski, 5 студзеня 1895, Вотраў, Саксонія, Германія — 1 студзеня 1978, Будзішын, ГДР) — каталіцкі святар, лужыцкі паэт, драматург, грамадскі дзеяч і журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 студзеня 1895 года ў лужыцкай вёсцы Вотраў. З 1908 па 1910 год навучаўся ў гімназіях у Будзішыне, Ліберэцы і Дупаве. З 1910 года жыў у Празе, дзе да 1919 года вывучаў тэалогію ў Лужыцкай семінарыі, да 1915 года навучаўся ў маластранскай гімназіі. Падчас вучобы ў лужыцкай семінарыі узначальваў лужыцкае студэнцкае таварыства «Сербаўка». У 1920 годзе працягнуў вывучэнне тэалогіі ў Падэборне. У 1920 годзе быў пасвечаны ў святара, пасля чаго да 1923 г. служыў у парафіі ў Кроствіцы. У 1916 годзе арганізаваў 42-і (у Кроствіцы) і ў 1919 годзе (у Будзішыне) — 45-ы моладзевы летнік-фестываль для лужыцкіх гімназістаў пад назвай «Схадзаванка». Удзельнічаў у працы лужыцкага культурна-грамадскага таварыства «Домавіна». У 1921 годзе ўступіў у арганізацыю «Маціца сербская». З 1923 па 1927 год служыў у вёсцы Жытава, з 1927 па 1930 год — у Будзішыне. У 1922-1923 гадах быў галоўным рэдактарам лужыцкага літаратурнага часопіса «Łužica». У 1931 годзе быў прызначаны настаяцелем прыхода ў Радзіборы, дзе праслужыў да 1940 года. У 1941 годзе па патрабаванню нацысцкіх уладаў быў адхілены ад пасады настаяцеля і пераведзены на служэнне ў дрэздэнскі сабор святога Пятра. У 1945 годзе быў прызначаны настаяцелем у Радзіборы, дзе праслужыў да 1967 года. У 1968 годзе выйшаў на пенсію.
З 1927 года па 1931 год і з 1959 года па 1960 год быў галоўным рэдактарам каталіцкага часопіса «Katolski Posoł».
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Posledni kral, драма, 1916;
- Z duchom swobody, зборнік вершаў, 1919;
- Lubin a Sprjewja, паэма, 1928;
- Na cuzej zemi, паэма, 1956;
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1970).
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гугнин А. А. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней / Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений. — М., 1997. — С. 139—140, 160, 177—178. — ISBN 5-7576-0063-2
- Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow, wud. wot: Jan Šołta, Pětr Kunze a Franc Šěn, Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984
- M. Kubašec, Naš serbski basnik Józef Nowak — Rozhlad 6 (1956). 12, str. 369—375;
- B. Dyrlich, Budźićel wědomja — Rozhlad 25 (1975), 1. str. 36-38;
- H. Žur, Komuž muza pjero wodźi, Budyšin 1977, str. 236—241.
- Serbscy katolscy duchowni we wuhnanstwje" 1940—1945 — Nowa doba 19, 189, 14. 8. 1965
- «Z domizny wuhnaty» — Z jastwa a wuhnanstwa, Budyšin 1970, str. 51-66.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Архівавана 24 верасня 2015. (верхнялуж.)
- Нарадзіліся 5 студзеня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Германіі
- Памерлі 1 студзеня
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Баўтцэне
- Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі-святары
- Лужыцкія грамадскія дзеячы
- Каталіцкія святары
- Лужыцкамоўныя паэты
- Члены Маціцы серба-лужыцкай