Любоў Аляксандраўна Філімонава
Любоў Аляксандраўна Філімонава | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1948 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, пісьменніца, паэтка |
Любоў Аляксандраўна Філімонава (12 кастрычніка 1948, Мінск) — беларуская паэтэса, празаік, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і служачых. У 1971 годзе скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве. Да 1972 года працавала на Омскім тэлебачанні, у 1972—1980 гадах — малодшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1983—1984 гадах — рэдактарам літаратурна-драматычнай рэдакцыі на Беларускім тэлебачанні.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца пачала ў 1967 годзе ў перыёдыцы, у тым самым годзе апублікавала ў часопісе «Нёман» першую нізку вершаў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Стазвоны» (1974), «Гучныя фарбы» (1978), «Імправізацыя» (вершы, паэма, 1988). Выйшаў зборнік апавяданняў «Пад шолах ветразяў» (1981).
Перакладае з англійскай, польскай, французскай, венгерскай моў. З туркменскай пераклала кніжку вершаў К. Чаліева «Чароўнае шкельца» (1983). Укладальнік і адзін з перакладчыкаў анталогіі дзіцячай туркменскай літаратуры «Кветкі Каракумаў» (1990).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Любоў Аляксандраўна Філімонава // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 391. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Нарадзіліся 12 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з англійскай мовы
- Перакладчыкі з венгерскай мовы
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі з туркменскай мовы
- Перакладчыкі з французскай мовы
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Паэтэсы