Людзвінова (возера)
Выгляд
Людзвінова | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 144,8 м |
Даўжыня | 0,51 км |
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 0,17 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,6 км |
Найбольшая глыбіня | 5 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Людзвінова — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на захад ад горада Браслаў, за 2 км на захад ад вёскі Марцінкавічы, у басейне ракі Дрысвята.
Плошча паверхні 0,17 км². Даўжыня 0,51 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 5 м. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, спадзістыя, параслі хмызняком, на захадзе і ўсходзе невыразныя. Пойма шырынёй да 50 м, забалочаная. У возера ўпадаюць 4 ручаі. Выцякае ручай у возера Чаймушка, што ў Літве.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 231. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-6. Выданне 1984 года. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)
- Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. (руск.)