Людовік III Анжуйскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людовік III Анжуйскі
фр.: Louis III d'Anjou
Сцяг Герцаг Анжуйскі
1417 — 1434
Папярэднік Людовік II Анжуйскі
Пераемнік Рэнэ Добры
Граф Праванса
1417 — 1434
(пад імем Людовік IV)
Папярэднік Людовік II Анжуйскі
Пераемнік Рэнэ Добры

Нараджэнне 25 верасня 1403[1]
Смерць 12 лістапада 1434[1] (31 год)
Род Анжуйская галіна дому Валуа
Бацька Людовік II Анжуйскі[1]
Маці Іаланда Арагонская[d][1]
Жонка Margaret of Savoy, Duchess of Anjou[d][1]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Замак Тараскон, узведзены пры Людовіку III

Людовік III Анжуйскі (25 верасня 1403 — 12 лістапада 1434) — старэйшы сын Людовіка II і Іаланды Арагонскай. Пасля смерці бацькі ў 1417 годзе атрымаў у спадчыну Анжу, Праванс і прэтэнзіі на карону Неапаля.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1420 годзе быў прызнаны Папам Марцінам V (Папы з’яўляліся вярхоўнымі суверэнамі Неапаля) спадчыннікам бяздзетнай неапалітанскай каралевы Джаваны II і сабраў у Рыме вялікую армію для заваявання Неапаля. Спалоханая Джаванна II паспешна ўсынавіла і прызнала спадчыннікам Альфонса V, караля Арагона і Сіцыліі. Людовік III быў вымушаны адступіць.

Але неўзабаве Джаванна II, устрывожаная тым, што Альфонс V ужо паводзіць сябе ў Неапалі як кароль, скарысталася ад’ездам Альфонса ў Іспанію і адмяніла яго ўсынаўленне.

Надыйшоў час Анжуйскіх герцагаў. У 1423 годзе Джаванна II усынавіла Людовіка III, абвясціла яго сваім спадчыннікам і герцагам Калабрыйскім. У наступныя гады Людовік III і Джаванна перыядычна вялі барацьбу з арагонцамі.

Людовік III памёр у 1434 годзе, не пакінуўшы дзяцей. Каралева Джаванна II, якая перажыла яго на год, прызнала спадчыннікам Рэнэ Добрага — брата Людовіка III.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families — P. http://fmg.ac/Projects/MedLands/ANJOU,%20MAINE.htm.