Рэнэ Добры
Рэнэ Добры | |
---|---|
фр.: René d'Anjou | |
| |
Нараджэнне |
16 студзеня 1409[1] |
Смерць |
10 ліпеня 1480[2][3][…] (71 год) |
Месца пахавання | |
Род | Анжуйская галіна дому Валуа |
Бацька | Людовік II Анжуйскі[2][5] |
Маці | Іаланда Арагонская[d][2][5] |
Жонка | Ізабела Латарынгская[6][5][…] і Жанна дэ Лаваль[d][6] |
Дзеці | Жан II[d][6], Луі Анжуйскі[d][6], Іаланда Анжуйская[d][6], Нікала Анжуйскі[d][6], Маргарыта Анжуйская[d][6][4][…], Шарль Анжуйскі[d][6], Ізабэль Анжуйская[d][6], Рэнэ Анжуйскі[d][6], Эн Анжуйская[d][6], John, Bastard of Anjou[d] і Blanche d'Anjou[d] |
Аўтограф | |
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэнэ́ Добры (фр.: le Bon Roi René, 16 студзеня 1409, Анжэ — 10 ліпеня 1480, Экс-ан-Праванс) — герцаг Латарынгіі (1431—1453), герцаг Анжуйскі (1434—1475), тытулярны кароль Неапаля, Іерусаліма, граф дэ Гіз (1417—1425).
Другі сын Людовіка II Анжуйскага і Іаланды Арагонскай. Дзякуючы шлюбу з Ізабелай Латарынгскай атрымаў у спадчыну герцагствы Бар (1430) і Латарынгію (1431). На апошняе герцагства існаваў яшчэ адзін прэтэндэнт, якога падтрымліваў Філіп III Добры. У вайне за Латарынгію Рэнэ трапіў у палон, дзе знаходзіўся да 1437 г.
За гэты час быў прызнаны ў якасці герцага Латарынгскага імператарам Жыгімонтам. У 1434 г. пасля смерці свайго старэйшага брата Людовіка III Анжуйскага атрымаў у спадчыну герцагствы Анжу і Праванс, а таксама статус спадчынніка бяздзетнай Джаваны II, каралевы Неапаля. Пасля яе смерці стаў намінальна каралём Неапаля.
Італьянскі паход
[правіць | правіць зыходнік]Вызваліўшыся з палону, Рэнэ прыбыў у Італію, каб адваяваць Неапаль, які быў захоплены каралём Арагона і Сіцыліі і ранейшым (1421—1423) спадчыннікам Джаваны II Альфонса V. У 1442 г. Рэнэ пацярпеў разгромнае паражэнне ад Альфонса V і вярнуўся ў Францыю, дзе ўтрымліваў раскошны двор у Анжэры.
Замужжа дачкі з каралём Англіі
[правіць | правіць зыходнік]Адыгрываў важную пасродніцкую ролю пры заключэнні Турскага перамір'я (1445) паміж Англіяй і Францыяй. У якасці адной з умоў перамір'я дачка Рэнэ Маргарыта Анжуйская (1429—1482) ажанілася з Генрыхам VI, каралём Англіі.
Свае правы на Латарынгію Рэнэ перадаў пасля смерці жонкі свайму сыну Жану II (1425—1470). Той жа Жан II ізноў спрабаваў адваяваць Неапаль у Арагонскага дому, але пацярпеў паражэнне пры Троі (1462). Пасля, скарыстаўшыся паўстаннем у Каталоніі супраць Хуана II, караля Арагона (1458—1479), Жан II спрабаваў здабыць сабе тытул графа Барселоны і ўладу над Каталоніяй, але памёр, нічога не дамогшыся.
Вобласць Анжу становіцца каралеўскай уласнасцю
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці сына Рэнэ быў вымушаны завяшчаць Анжу Людовіку XI, які і захапіў Анжу ў 1475 г, не чакаючы смерці завяшчальніка. У 1473 г. Рэнэ канчаткова пасяліўся ў адзіным ўладанні, якое засталося ў яго — Правансе. Тут сабраў пры сваім двары ў горадзе Экс-ан-Праванс шматлікіх паэтаў, мастакоў, музыкантаў. Рэнэ ўвайшоў у гісторыю як апошні кароль — трубадур.
Пасля смерці Рэнэ вобласць Праванс і тытул караля Неапаля перайшлі да яго пляменніка Карлу Мэнскаму (1436—1481), які насіў у якасці караля Неапаля імя Карл IV. Пасля яго бяздзетнай смерці Праванс атрымаў у спадчыну Людовік XI.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]- Першая жонка Ізабела Латарынгская (1400—1453). Дзеці:
- Жан II (1425—1470), герцаг Латарынгіі (1453—1470), тытулярны герцаг Калабрыйскі і граф Барселонскі. З яго сынам Нікола (1448—1473), герцагам Латарынгіі ў 1470—1473, скончылася Латарынгская галіна Анжуйскага дому
- Іаланда (02.11.1428 — 23.03.1483), тытулярная каралева Неапаля, замужам за Фрэдэрыкам VI (1417 — 31.08.1470) дэ Вадэмон. Іх нашчадкі пасля 1477 былі герцагамі Латарынгіі.
- Маргарыта Анжуйская (23.03.1429 — 25.08.1482), жонка Генрыха VI (1421—1471), караля Англіі (1422—1461, 1470—1471)
- Людовік (1427—1443), маркіз Понт-а-Мусон
- Другая жонка — Жанна дэ Лаваль (1433—1498)
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #119215497 // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ а б в г д Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families
- ↑ Rene I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Magnusson M. Chambers Biographical Dictionary — W & R Chambers, 1990. — ISBN 978-0-550-16041-6
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families — P. http://fmg.ac/Projects/MedLands/ANJOU,%20MAINE.htm.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jules de Glouvet, Histoires du Vieux Temps, Calmann Lévy, Paris, 1889
- Jean Favier, Le Roi René, Fayard, 2008 ISBN 978-2-213-63480-7
- Marie-Louyse des Garets «le Roi René 1409—1480» La Table Ronde 1946 et 1980
- Jacques Levron, Le Bon Roi René, Arthaud.
- Vincent Caillaud, Au temps où l'Anjou avait un roi, Courrier de l'Ouest, 6 nov 1996.
- E. Verry, Le Roi René à l'occasion de la commémoration du 5ème centenaire de sa mort, 1981, Archives départementales du Maine-et-Loire.
- Noël Coulet, Alice Planche, Le Roi René, Edisud, 1982.
- Brochure «Angers Tourisme», Office du Tourisme d'Angers.
- Brochures du Château d'Angers, Caisse Nationale des Monuments Historiques.
- Нарадзіліся 16 студзеня
- Нарадзіліся ў 1409 годзе
- Нарадзіліся ў Анжэ
- Памерлі 10 ліпеня
- Памерлі ў 1480 годзе
- Памерлі ў Экс-ан-Правансе
- Пахаваныя ў дэпартаменце Мен і Луара
- Дынастыя Валуа-Анжу
- Асобы
- Герцагі латарынгскія
- Кіраўнікі Неапалітанскага каралеўства
- Герцагі Анжуйскія
- Графы дэ Гіз
- Герцагі Бара
- Кіраўнікі Еўропы XV стагоддзя