Перайсці да зместу

Люсьен Петыпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Люсьен Петыпа
фр.: Lucien Petipa
Дата нараджэння 22 снежня 1815(1815-12-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1898(1898-07-07)[1] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Жан-Антуан Петыпа
Адукацыя
Прафесія танцор, харэограф, балетмайстар, артыст балета
Тэатр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Люсьен Петыпа (фр.: Lucien Petipa, 22 снежня 1815, Марсель — 7 ліпеня 1898, Версаль[2]) — французскі балетны артыст, балетмайстар і педагог.

Люсьен Петыпа нарадзіўся 22 снежня 1815 года ў Марселі ў сям’і французскага танцоўшчыка Жана-Антуана Петыпа (фр.: Jean-Antoine Petipa) (1787—1855) і Віктарыны Марэль-Граса (фр.: Victorine Morel-Grasseau) (1794—186); яго малодшы брат Марыус Петыпа (1818—1910) быў рускім балетмайстрам.

Упершыню Люсьен выйшаў на прафесійную сцэну ў пяцігадовым узросце 25 сакавіка 1821 года ў Брусельскім тэатры «Ла Манэ  (руск.)» ў спектаклі «Манія танца» (фр.: La Dansomanie) балетмайстра П’ера Гардэля, выканаўшы ролю дзіцяці. Да 1824 года Люсьен выходзіў на сцэну ў невялікіх ролях амураў у балетных пастаноўках свайго бацькі.

У 1839 годзе дэбютаваў партыяй Джэмса Рубена ў балеце «Сільфіда» на сцэне Парыжскай Оперы і да 1862 года займаў пасаду вядучага саліста. Адораны танцоўшчык і мім, Петыпа быў пераважна партнёрам Ф. Эльслер, К. Грызі, Ф. Чэрыта і іншых.[3]

Карлота Грызі і Люсьен Петыпа танцуюць Жызель (1841)

У далейшым Люсьен Петыпа з вялікім поспехам выконваў мноства галоўных сольных партый у мностве балетаў, адной з самых буйных яго роляў стала партыя Графа Альберта ў балеце «Жызель», дзе ён танцаваў у пары з Карлотай Грызі  (руск.). Прэм’ера балета «Жызель» адбылася 28 чэрвеня 1841 года ў Каралеўскай акадэміі музыкі (фр.: Theatre de l’Academie Royal de Musique) у Парыжы.

Час ад часу браты Петыпа працавалі разам, у прыватнасці, у 1841 годзе ў Парыжы, дзе Петыпа-малодшы ўдасканальваўся ў школе Вялікай парыжскай оперы, яны выступілі на гэтай сцэне ў pas de quatre разам з Тэрэзай і Фані Эльслер, пра што згадваў Ю. А. Бахрушын у кнізе «Гісторыя рускага балета» (М., Сов. Россия, 1965, 249 с.)

У 1860—1868 гадах — галоўны балетмайстар Парыжскай Оперы.

У кастрычніку 1872 года Люсьен Петыпа вярнуўся ў Брусель, у тэатр свайго дзяцінства «Ла Манэ», дзе ён упершыню выйшаў на сцэну, і на працягу нядоўгага часу (1872—1873) займаў пасаду дырэктара балетнай трупы. У 1875 годзе ён стаў прафесарам Каралеўскай Брусельскай кансерваторыі (фр.: Conservatoire royal de Bruxelles), дзе выкладаў майстэрства танца на працягу трох гадоў, а ў 1878 годзе пакінуў Брусель і перасяліўся ў Версаль, дзе вырашыў асталявацца да канца і дзе скончыў сваё жыццё; ён памёр 7 ліпеня 1898 года. Праўда, за гэты час у 1882 годзе ён быў запрошаны ў Нацыянальную оперу для пастаноўкі балета «Намуна  (англ.)».

Люсьен Петыпа ў балеце «Наравістая жонка  (англ.)» А. Адана (1845)

Сярод партый — Бенедыкт («Генцкая прыгажуня  (руск.)» А. Адана), Ахмет («Перы  (руск.)»), Граф («Наравістая жонка  (англ.)» А. Адана)[4], Люсьен д’Эрвільі («Пахіта  (руск.)»)[3][5] і інш.

Балетмайстрам паставіў балеты:

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Lucien Petipa // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Lucien Petipa at Oxford Reference
  3. а б Петипа в энциклопедии балета. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 12 студзеня 2011.
  4. Энциклопедия балета, стр. 50. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2007. Праверана 16 верасня 2010.
  5. «Пахита» в Энциклопедии балета. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 2 чэрвеня 2010.
  • Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — 623 стр. с илл.