Лілія Мікалаеўна Вайгіна-Яфрэмава
Поўнае імя | Лілія Мікалаеўна Вайгіна-Яфрэмава | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Арыгінальнае імя | руск.: Лилия Николаевна Вайгина-Ефремова | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзілася |
15 красавіка 1977 (47 гадоў) Чэбаксары, Расія |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Расія Беларусь Украіна |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трапнасць стральбы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Паводле даных за | 2007-2008 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная трапнасць | 68% | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лежачы | 73% | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Стоячы | 62% | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Лі́лія Мікала́еўна Ва́йгіна-Яфрэ́мава (нар. 15 красавіка 1977, Чэбаксары) — украінская біятланістка чувашскага паходжання, прызёр Зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года ў Турыне, якая выступала ў свой час за зборныя каманды Расіі і Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лілія пачала займацца біятлонам у 1987 годзе. Трэніравалася ў Г. Салдзімірава[1]. З-за невысокіх вынікаў на этапах Кубка свету яна дэбютуе толькі ў сезоне 1999/2000. Пазней яна таксама эпізадычна выступала ў Кубку свету, але замацавацца ў складзе асноўнай зборнай Расіі не змагла.
Не патрапіўшы на Алімпіяду 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці, Лілія Яфрэмава прымае прапанову Беларускай федэрацыі біятлона і пераходзіць у зборную Беларусі. Выступаючы за каманду, Яфрэмава не раз падымалася на подыумы эстафетных спаборніцтваў на этапах Кубка свету, а па выніках сезону яна заняла 34 месца.
Яшчэ раз памяняўшы грамадзянства, у складзе каманды Украіны Яфрэмава становіцца адной з ключавых біятланістак. У 2006 годзе Лілія Яфрэмава дасягае вяршыні сваёй кар’еры — заваёўвае бронзавы медаль Зімовых Алімпійскіх гульняў у Турыне. У зборных Беларусі і Украіны трэніравалася пад кіраўніцтвам свайго мужа Канстанціна Вайгіна.
Кубак свету
[правіць | правіць зыходнік]- За Расію
- 1999—2000 — 55-е месца (13 ачкоў)
- 2000—2001 — 74-е месца (4 ачкі)
- За Беларусь
- 2002—2003 — 34-е месца (118 ачкоў)
- За Украіну
- 2003—2004 — 63-е месца (12 ачкоў)
- 2004—2005 — 60-е месца (25 ачкоў)
- 2005—2006 — 26-е месца (225 ачкоў)
- 2007—2008 — 57-е месца (20 ачкоў)
- 2008—2009 — 57-е месца (93 ачкоў)
- 2009—2010 — 53-е месца (89 ачкоў)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Бюджетное учреждение «Cпортивная школа олимпийского резерва №2» Салдимиров Геральд Прокопьевич (руск.). gov.cap.ru. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ УНІАН
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль IBU Архівавана 3 сакавіка 2016. (англ.)
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Кавалеры ордэна княгіні Вольгі III ступені
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Біятланісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Чэбаксарах
- Біятланісты Беларусі
- Біятланісты Расіі
- Біятланісты Украіны
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
- Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года