Перайсці да зместу

Магутны Фэст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магутны Фэст
рок на пляжы
лагатып
Асноўная інфармацыя
Жанр рок
Гады правядзення 2017 — наш час
Краіна  Беларусь
Горад Браслаў
Мова песень беларуская
англійская
руская
Тэматыка open-air
Ганаровыя
госці
Re1ikt
Yann Zhanchak
Weesp

«Магу́тны Фэст»беларускі штогадовы музычны рок-фестываль на Браслаўскіх азёрах. Мэта — сабраць лепшых прадстаўнікоў аўтарскай рок-музыкі Беларусі, як калектываў-пачаткоўцаў, так і мэтраў беларускай рок-сцэны.

Першы фестываль адбываўся ў 2017 годзе на працягу двух дзён. Выступілі гурты The Stoneface, Yann Zhanchak, FAKE LAB, Красавчики, The Road Dogs, WEESP, Minsk Rock Squad, USED FRIENDLY, OZON, Re1ikt, Electric Poets, TOK RUKOO, The Feedback, ONE STRING MAN, Taste of Submarines, LOUDSCAGE, NEWLEVEL, Gunships to Colorado, Касса.[1]

З 30 чэрвеня па 2 ліпеня 2018 года прайшоў другі «Магутны Фэст». Удзельнікамі фестывалю былі Петля Пристрастия, Дядя Ваня[ru], Tornado, Aillion, Yann Zhanchak, Electric Poets, NewleveL, Fake Lab, Used Friendly, Gunships to Colorado, Minsk Rock Squad, Russian Roulette, The Stoneface, Artefact, Paulinn, FIBI, Loudscage, Teleport, Бабанцуйка, BOD!ES, The Road Dogs, Красавчики, The Feedback, Бронепаровоз, Касса, Хлест-Off і спецыяльны госць — гурт Anthropos (Італія).[2] Акрамя музыкі для гледачоў фестываля даступныя пляж, мегабургеры, вейкбордынг[ru], катанне на маторных лодках, забаўляльныя пляцоўкі, конкурсы і інтэрактывы. На фестываль прыехала каля 2 тысяч гледачоў.[3]

Зноскі

  1. Фестиваль "МАГУТНЫ ФЭСТ" (Браслав) (руск.)(недаступная спасылка). bycard. Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2018. Праверана 19 ліпеня 2018.
  2. Магутны Фэст (руск.). ticketpro. Праверана 19 ліпеня 2018.(недаступная спасылка)
  3. Фестиваль рок-музыки проведут 30 июня-2 июля на пляже в Браславе (руск.). Kraj.by (29 чэрвеня 2018). Праверана 19 ліпеня 2018.