Браслаўская група азёр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
2002. Stamp of Belarus 0486.jpg

Браслаўская група азёр знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Друйка ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры».

Група ўключае больш за 30 азёр агульнай плошчай каля 114 км², аб'ём вады ў іх больш за 540 млн м³. Самыя вялікія: Дрывяты, Снуды, Струста, Войса, Неспіш, Воласа Паўночны, Бужа, Недрава, Бярэжа, Даўблі, Воласа Паўднёвы. Размешчаны Браслаўскія азёры сярод узгорыстага рэльефу, які прадстаўлены разнастайнымі формамі водна-ледавіковай акумуляцыі — камамі, озамі. Невялікія ўчасткі лясоў у межах Міжазёрнага ландшафтнага заказніка на поўнач ад возера Струста і на поўдзень ад возера Дрывяты. Азёры злучаны між сабой невялікімі рэкамі, ручаямі, канавамі і пратокамі, найбольшыя з іх дрэніруюцца рака Друйка. Вакол створана зона адпачынку Браслаў; па вадаёмах, злучаных Друйкай, праходзяць турысцкія маршруты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Мысливец И. А. Браславские озёра / И. А. Мысливец, Г. С. Гигевич. — Мн., 1987. — 78 с.