Перайсці да зместу

Майстар і Маргарыта (фільм, 2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майстар і МаргарытаM:
Жанр драматычны фільм, фэнтэзійны фільм, экранізацыя рамана[d] і dieselpunk[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кампазітар
Кінакампанія Mars Media Entertainment[d], Amedia[d] і Федэральны фонд сацыяльнай і эканамічнай падтрымкі айчыннай кінематаграфіі[d]
Працягласць 157 хв.
Бюджэт 800 000 000 ₽
Зборы 2 300 000 000 ₽[1]
Краіна
Мова руская, нямецкая, лацінская мова і арамейскія мовы
Год 25 студзеня 2024
IMDb ID 14536120
Афіцыйны сайт (руск.)
Афіцыйны сайт (англ.)

«Майстар і Маргарыта» (раней «Воланд») — расійскі фэнтэзійны драматычны фільм рэжысёра Міхаіла Локшына паводле аднайменнага рамана Міхаіла Булгакава. Галоўныя ролі выконваюць Аўгуст Дыль, Яўген Цыганоў, Юлія Снігір, Клас Банг, Юрый Калакольнікаў, Аляксей Розін і Паліна Аўг. Вытворчасцю карціны займаліся кампаніі «Марс Медыя Энтэртэйнмент», «Амедыя» і «Профіт» пры ўдзеле Фонду кіно.

Прэм’ера фільма адбылася 25 студзеня 2024 года.

Дзеянне фільма развіваецца ў футурыстычнай Маскве 1930-х гадоў. Вядомы пісьменнік на ўзлёце сваёй кар’еры раптам трапляе ў цэнтр літаратурнага скандалу. Спектакль паводле п’есы аўтара здымаюць з рэпертуару, калегі дэманстратыўна пазбягаюць сустрэчы з ім, за лічаныя дні ён ператвараецца ў ізгоя. Неўзабаве пасля гэтага ён знаёміцца з Маргарытай, якая становіцца яго каханай і музай. Натхнёны яе каханнем і падтрымкай, пісьменнік бярэцца за новы раман, дзе персанажы — гэта людзі з яго асяроддзя, а галоўны герой — загадкавы Воланд, правобразам якога становіцца замежнік, з якім ён нядаўна пазнаёміўся. Пісьменнік сыходзіць з галавой у свет свайго рамана і паступова перастае заўважаць, як выдумка і рэальнасць сплятаюцца ў агульнае.

  1. https://ekinobilet.fond-kino.ru/films/detail/111034423/ Праверана 25 красавіка 2024.