Маканавіцкае падняцце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Маканавіцкае падняцце (ад назвы вёскі Маканавічы ў Рэчыцкім раёне) — тэктанічная структура ў Рэчыцкім і Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, у межах Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі працамі ў 1968 годзе.

Па падсалявых дэвонскіх адкладах Маканавіцкае падняцце — невялікі (3×2 км) монаклінальны блок у паднятай частцы ступені на месцы перасячэння разломаў паўночна-заходняга і паўночна-ўсходняга распасцірання. Паверхня падсалявых адкладаў апускаецца на паўночны ўсход ад адзнак -3000 м да -3400 м і больш. Падсалявому падняццю адпавядае зона адсутнасці міжсалявых адкладаў, якая прымыкае да разлому з паўночнага ўсходу, і структурны нос на яе паўночна-заходнім прадаўжэнні. За 8 км на паўночны захад ад падсалявога падняцця вывучаны невялікі (3×2 км) верхнефаменскі Маканавіцкі саляны купал, які абмяжоўваецца разломам. Маканавіцкае падняцце фарміравалася ў познефранскі і раннефаменскі час позняга дэвону.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]