Маладзечанскі абласны камітэт КПБ
Выгляд
Віле́йскі абласны́ камітэ́т Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі (з 1944 года — Маладзечанскі) — орган кіравання Вілейскай (з 1944 — Маладзечанскай) абласной партыйнай арганізацыяй КП Беларусі (1939—1960 гады).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вілейская вобласць утворана 4 снежня 1939 года на тэрыторыі былога Віленскага ваяводства Польшчы, далучанага да СССР у верасні 1939 года. Цэнтр — Вілейка. 20 верасня 1944 года вобласць была перайменаваная ў Маладзечанскую вобласць, адміністрацыйны цэнтр вобласці перанесены ў Маладзечна.
У 1960 годзе вобласць была ліквідаваная, яе раёны ўвайшлі ў склад Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Першыя сакратары абкама
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Захаравіч Калінін (29 лістапада 1939 — кастрычнік 1940)
- Іван Фролавіч Клімаў (кастрычнік 1940 — 1951)
- Васіль Рыгоравіч Доркін (1951 — красавік 1954)
- Сяргей Восіпавіч Прытыцкі (красавік 1954 — студзень 1960)
Другія сакратары
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Ханонавіч Перачынскі (? — 2 ліпеня 1941)
- Фядот Паўлавіч Аксёнаў (ліпень 1944 — 1952)
- Вячаслаў Васілевіч Юдзін (1952 — студзень 1960)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б): Историко-биографический справочник / Сост. Ю. В. Горячев. М., 2005.