Перайсці да зместу

Манаун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манаун
бірм. မာန်အောင်ကျွန်း
Паўседзённае жыццё
Паўседзённае жыццё
Характарыстыкі
Плошча523 км²
Насельніцтва63 761 чал.
Шчыльнасць насельніцтва121,91 чал./км²
Размяшчэнне
18°47′16,40″ пн. ш. 93°38′17,20″ у. д.HGЯO
АкваторыяБенгальскі заліў
Краіна
Манаун (М'янма)
Манаун
Манаун
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Манау́н (бірм.: မာန်အောင်ကျွန်း), раней вядомы як Чэдуба (англ.: Cheduba Island) — востраў у Бенгальскім заліве каля ўзбярэжжа дзяржавы М’янма. Плошча - 523 км². Насельніцтва (1983 г.) - 63 761 чал.

Востраў Манаун месціцца ў 30 км на захад ад кантынентальнага ўзбярэжжа М'янмы, у 330 км на паўночны захад ад Янгона. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы усход — 33,69 км. Найбольшая шырыня — 23,2 км.

Для пейзажаў вострава Манаун характэрны пагоркі. Найвышэйшы пункт — 205 м. Маюцца малыя малыя вулканічныя конусы, якія адрозніваюцца пэўнай актыўнасцю, запасы нафты і прыроднага газу. У канцы XVIII ст. на востраве здарыўся моцны землятрус, што суправаджаўся цунамі і значнымі чалавечымі ахвярамі. Частку вострава займаюць лясы і хмызнякі.

Клімат трапічны вільготны, вызначаны ўздзеяннем сезонных мусонаў. Найбольш спякотныя месяцы — сакавік і красавік. Перыяд мусонаў цягнецца з чэрвеня да жніўня.

У старажытнасці востраў з'яўляўся важным гандлёвым пунктам паміж Бенгаліяй і Паўднёва-Усходняй Азіяй. У 1780-я гг. заваяваны Бірмай. У 1824 г. заняты Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй. Афіцыйна далучаны да яе валоданняў у 1826 г. З 1948 г. у складзе незалежнай М'янмы.

Традыцыйныя гаспадарчыя заняткі — жывёлагадоўля і земляробства. З канца XX ст. развіваецца турызм.