Марбелья
Горад
Марбелья
Marbella
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марбелья (ісп.: Marbella) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, знаходзіцца ў правінцыі Малага, што ў складзе аўтаномнае супольнасці Андалусія. Адлегласць ад сталіцы правінцыі — 59 км. Назва горада ўтварылася ад спалучэння словаў "ma + ar = mar" — шмат вады, і слова "balla/billa" — гара. Плошча — больш за 117 км². Насельніцтва — больш за 136 тыс. чалавек. Патронам горада лічыцца святы Бернабэ.
Марбелья пабудавана ў вельмі маляўнічай мясцовасці, горад расцягнуўся ўздоўж марскога ўзбярэжжа на 28 кіламетраў. Наяўнасць вялікай колькасці пляжаў зрабіла горад папулярным месцам адпачынку ў прыбярэжнай зоне іспанскага Міжземнамор’я — Коста-дель-Соль. У Марбельі ёсць чатыры порты. Адзін прызначаны для рыбалоўных суднаў, тры астатнія маюць спартыўнае прызначэнне — Каба-Міна, Пуэрта-Марбелья і Пуэрта-Банус. Апошні са згаданых партоў з'яўляецца найбуйнейшым у Міжземнамор’і.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да пачатку ХХ стагоддзя Марбелья была адною са шматлікіх тыповых рыбацкіх вёсак Іспанскага Міжземнамор'я. У 40-я гады ХХ стагоддзя тут пачалі набываць зямельныя ўладанні і нерухомасць еўрапейскія арыстакраты. Піянерамі турысцкага буму сталі маркіз Рыкарда Сарыяна і прынц Дон Альфонса дэ Гогенлаэне, якія не толькі займелі віллы на Коста-дэль-Соль, але і пачалі запрашаць да сябе сваіх сяброў. Неўзабаве дзякуючы мяккаму клімату і маляўнічым краявідам шмат якія арыстакраты набылі тут уладанні і пачалі ўзводзіць невялікія палацы пад летнія рэзідэнцыі. У пазнейшы час да арыстакратыі далучыліся прадстаўнікі дзелавых колаў, палітыкі, кіназоркі, а таксама заможныя англічане, немцы, а ў апошнія гады — багатыя расіяне.
Турысцкія месцы
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычны цэнтр Марбельі — Стары горад. Ён забудоўваўся ў часы арабскага панавання. Пра прысутнасць маўраў нагадвае крэпасць Алькасаба, збудаваная ў Х стагоддзі на падмурках колішніх рымскіх абарончых умацаванняў. У крэпасці захаваліся Каралеўская вежа і Вежа зладзеяў. Старая частка горада знаходзіцца ў добрым стане. Яе галоўнае месца - Апельсінавая плошча (Plaza de los Naranjos), на якой размешчаная капліца Эрміта-дэ-Санцьяга (Ermita de Santiago), узведзеная ў XV стагоддзі. Таксама на Апельсінавай плошчы знаходзяцца збудаваныя ў XVI стагоддзі Дом Карэхідора (каралеўскага намесніка) з прыгожаю аркадаю ў стылі мудахар (сінтэтычнае спалучэнне маўрытанскага, гатычнага і рэнесанснага мастацтва),будынак муніцыпалітэту і фантан.
Рэлігійны цэнтр Марбельі — размешчаная недалёка ад Апельсінавай плошчы плошча Іглесія. Тут знаходзіцца найбуйнейшы каталіцкі храм горада - царква Іглесія-дэ-Санта-Марыя-дэ-ла-Энкарнасьён (Iglesia de Santa Maria de La Encarnacion), узведзеная ў XVIІ стагоддзі. Таксама тут знаходзіцца невялікі храм XVI стагоддзя і адна з вежаў — напамін пра арабскую крэпасць ІХ стагоддзя.
Да цікавых месцаў належыць таксама ўпрыгожаная скульптурамі аўтарства Сальвадора Далі вуліца 'Avenida del Mar, музей гравюры, археалагічны музей.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Cярэднямесячная тэмпература, °C
студзень | люты | сакавік | красавік | май | чэрвень | люты | жнівень | верасень | кастрычнік | лістапад | снежань | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
удзень | +15 | +15 | +17 | +19 | +22 | +26 | +27 | +28 | +26 | +22 | +18 | +16 |
уночы | +6 | +7 | +9 | +10 | +12 | +16 | +19 | +20 | +18 | +13 | +11 | +8 |
вада | +15 | +14 | +16 | +16 | +18 | +20 | +23 | +25 | +23 | +21 | +18 | +15 |
Дзякуючы таму, што над горадам дамінуе гара Ла-Конча, Марбелья мае ўнікальны мікраклімат: тэмпература паветра змяняецца без рэзкіх перападаў на працягу ўсяго года. Тут няма ані халоднае зімы, ані спякотнага лета. Сярэднегавадая тэмпература складае +19 °C, улетку даволі рэдка перавышае +27 °C, а ўзімку рэдка бывае ніжэй за -15 °C. Колькасць сонечных дзён на год — 320.