Марк Джойс
Марк Джойс
англ.: Mark Joyce | |
Дата нараджэння: | 11 жніўня 1983[1] (41 год) |
---|---|
Месца нараджэння: |
|
Грамадзянства: | Англія |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 2003—2005, 2006—... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 31 (03.11.2014–23.11.2014) |
Цяперашні рэйтынг: | 45 (5 снежня 2016) |
Прызавыя грошы: | > £290,000 |
Найвышэйшая серыя: | 143 (Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010) |
Колькасць соценных серый: | 73 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | чвэрцьфінал (Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010, World Open 2014, German Masters 2016) |
Перамогі на турнірах | |
Чэмпіянат свету: | 1/24 фіналу (кв.) (2010, 2013) |
Марк Джойс (англ.: Mark Joyce; нар. 11 жніўня 1983, Сэнт-Хэленс, графства Ланкашыр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чвэрцьфіналіст Чэмпіянату Вялікабрытаніі 2010, World Open 2014 і German Masters 2016. Былы 31-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2014/2015), з 2008 года нязменна ўваходзіць у топ-64.
Упершыню ўдзельнічаў у кваліфікацыі да чэмпіянату свету ў 2003 годзе ва ўзросце 19 гадоў, пасля чаго два сезоны гуляў у чэлендж-туры, а ў сезоне 2006/2007 канчаткова ўвайшоў у прафесійны тур праз выступы ў Міжнароднай адкрытай серыі. У 2007 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на Гран-пры, а ў 2010 годзе дайшоў да апошняга раунда кваліфікацыі чэмпіянату свету (1/24 фіналу) і да свайго першага рэйтынгавага чвэрцьфіналу на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, дзе саступіў Марку Уільямсу (7:9). У сезоне 2012/2013 двойчы даходзіў да чвэрцьфіналаў нізкарэйтынгавых спаборніцтваў і ў другі раз спыніўся за крок да асноўнай стадыі сусветнага пяршынства, а ў 2014 годзе дайшоў да свайго другога рэйтынгавага чвэрцьфіналу на World Open, дзе саступіў Марка Фу (3:5), і ўпершыню ўвайшоў у топ-32 рэйтынгу. У 2016 годзе ў трэці раз выйшаў у чвэрцьфінал рэйтынгавага спаборніцтва на German Masters, саступіўшы Луку Брэсэлю (4:5).
У агульнай колькасці займаў 31-ы радок у сусветным рэйтынгу тры тыдні. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 70 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-80 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 250 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-110 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Выступы на прафесійных снукерных турнірах
[правіць | правіць зыходнік]Турнір | 2002/ 2003 |
2003/ 2004 |
2004/ 2005 |
2006/ 2007 |
2007/ 2008 |
2008/ 2009 |
2009/ 2010 |
2010/ 2011 |
2011/ 2012 |
2012/ 2013 |
2013/ 2014 |
2014/ 2015 |
2015/ 2016 |
2016/ 2017 |
|
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рэйтынг[вт 1] | —[вт 2] | —[вт 2] | —[вт 2] | —[вт 3] | 73 | 59 | 57 | 58 | 42 | 59 | 42 | 38 | 47 | 41 | |
Рэйтынгавыя турніры | П:П[вт 4] | ||||||||||||||
Рыга Мастэрс | Не праводзіўся | НРТ | 1/64 | 0:0 | |||||||||||
Адкрыты чэмпіянат Індыі | Не праводзіўся | 1/16 | 1/16 | НП | 1/32 | 1:3 | |||||||||
World Open[вт 5] | — | — | — | КГР | ГР | 1/32 | 1/16 | 1/48 | 1/40 | 1/16 | 1/4 | НП | 1/64 | 4:8 | |
Пол Хантэр Класік | НП | ПАТ | НРТ | 1/32 | 0:1 | ||||||||||
Шанхай Мастэрс | Не праводзіўся | 1/32 | 1/24 | 1/40 | 1/40 | 1/32 | 1/24 | 1/16 | 1/24 | 1/32 | 1/32 | 0:1 | |||
Еўрапейскі Мастэрс | Не праводзіўся | 1/32 | 0:0 | ||||||||||||
Адкрыты чэмпіянат Англіі | Не праводзіўся | 1/64 | 0:1 | ||||||||||||
International Championship | Не праводзіўся | 1/32 | 1/16 | 1/32 | 1/32 | 1/16 | 1:4 | ||||||||
Адкрыты чэмпіянат П.Ірландыі | Не праводзіўся | 1/64 | 0:1 | ||||||||||||
Чэмпіянат Вялікабрытаніі | — | — | — | 1/48 | 1/24 | 1/40 | 1/32 | 1/4 | 1/32 | 1/8 | 1/64 | 1/32 | 1/16 | 1/32 | 7:5 |
German Masters | Не праводзіўся | 1/32 | 1/48 | 1/32 | 1/32 | 1/32 | 1/4 | 2:2 | |||||||
Адкрыты чэмпіянат Уэльса | — | — | — | 1/40 | 1/32 | 1/32 | 1/40 | 1/32 | 1/16 | 1/32 | 1/64 | 1/32 | 1/32 | 2:4 | |
Players Championship[вт 6] | Не праводзіўся | — | — | 1/16 | — | — | — | 0:1 | |||||||
Адкрыты чэмпіянат Кітая | НП | — | 1/32 | 1/40 | 1/40 | 1/32 | 1/24 | 1/40 | 1/32 | 1/32 | 1/16 | 1:3 | |||
Чэмпіянат свету | ПК (1/142) | 1/80 | 1/51 | 1/32 | 1/40 | 1/40 | 1/24 | 1/32 | 1/40 | 1/24 | 1/32 | 1/40 | 1/40 | 0:0 | |
Былыя рэйтынгавыя турніры | П:П[вт 4] | ||||||||||||||
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі | Не праводзіўся | 1/24 | 1/40 | 1/24 | 1/8 | 1/8 | НП | 2:2 | |||||||
Усі Класік | Не праводзіўся | Нярэйтынгавы турнір | 1/32 | 1/64 | 1/32 | НП | 0:1 | ||||||||
Трафей Паўночнай Ірландыі | Не праводзіўся | 1/40 | 1/40 | 1/32 | Не праводзіўся | 0:0 | |||||||||
Чэмпіянат Бахрэйна | Не праводзіўся | 1/32 | Не праводзіўся | 0:0 | |||||||||||
Кубак Мальты[вт 7] | — | — | — | 1/32 | НТ | Не праводзіўся | 0:0 |
- ↑ Паказаны рэйтынг у пачатку сезона.
- ↑ а б в Не з’яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.
- ↑ Пачаткоўцы мэйн-тура не маюць рэйтынгу.
- ↑ а б Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
- ↑ Турнір меў назвы «Кубак LG» (2002/2003-2003/2004) і «Гран-пры» (2004/2005-2009/2010).
- ↑ Турнір меў назвы «Фінал Players Tour Championship» (2010/2011), «Гранд-фінал PTC» (2011/2012-2012/2013) і «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з’яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
- ↑ Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Еўропы» (2002/2003-2003/2004).
Зноскі
- ↑ https://www.wst.tv/players/710a2723-9694-4cca-8827-64ee50386179 Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ https://snookerpro.de/spieler/mark-joyce/ Праверана 18 красавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Марк Джойс на Вікісховішчы |
- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Марка Джойса на CueTracker.net (англ.)