German Masters 2014 (снукер)

Гэты артыкул уваходзіць у лік выдатных
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


German Masters 2014
Фота
Сезон 2013/2014
Тэрміны 29 студзеня — 2 лютага 2014
Арэна Тэмпадром
Горад Берлін
Краіна Германія
Арганізацыя WPBSA
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд €335,000
Прызавыя пераможцы €80,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Алістэр Картэр
Фінал
Пераможца Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй
Фіналіст Сцяг Англіі Джад Трамп
Лік 9:5
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 64 (+64)
Колькасць матчаў 62 (+64)
Колькасць фрэймаў 446 (+448)
Колькасць соценных серый 30 (+23)
Найвышэйшая серыя 143 (Майкл Холт)

(кваліфікацыя: 147 (Дэчават Пумджаенг,
Гэры Уілсан))

←2013German Masters2015→
Снукерны сезон 2013/2014
←Shoot-Out Адкрыты чэмпіянат Гдыні→

German Masters 2014 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 29 студзеня па 2 лютага 2014 года на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія. Турнір стаў восьмым розыгрышам German Masters, заснаванага ў 1995 годзе і адноўленага ў 2011 годзе. Прызавы фонд турніру склаў €335,000 (на €35,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх €80,000 атрымаў пераможца (на €20,000 больш, чым у мінулым годзе).

Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу двух дзён 11 і 12 снежня 2013 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі ўсе 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе, пачынаючы з 1/32 фіналу, гулялі на выбыванне. Турнір стаў першым розыгрышам German Masters, дзе ў асноўнай стадыі выступалі 64 удзельнікі (да гэтага асноўная стадыя заўсёды складалася з 32 гульцоў). Па гэтай прычыне ў першых раўндах (аж да чвэрцьфінальных паядынкаў) выкарыстоўвалася 8 гульнявых сталоў: 7 на «Вялікай арэне» і 1 на «Малой арэне».

У кваліфікацыйным раўндзе турніру было выканана два максімальныя брэйкі: Дэчават Пумджаенг зрабіў 101-ю серыю ў 147 ачкоў у гісторыі снукера ў матчы супраць Зака Сурэці, а на наступны дзень гэты вынік паўтарыў Гэры Уілсан, чыім праціўнікам быў Рыкі Уолдэн. Леташні чэмпіён турніру Алістэр Картэр уступіў у першым жа раўндзе тайскаму снукерысту Дэчавату Пумджаенгу з лікам 4:5, таксама як і фіналіст German Masters 2013 Марка Фу, які прайграў у першым матчы асноўнай стадыі Полу Дэвісану — 2:5. Шэсць з васьмі першых нумароў пасеву выбылі да трэцяга раўнда, уключаючы аўстралійца Ніла Робертсана (прайграў Цяню Пэнфэю — 1:5) і Марка Сэлбі (прайграў Курту Мэфліну — 3:5), якія займалі першыя месцы ў сусветным рэйтынгу і выбылі ў 1/16 фіналу, а таксама дзеючага чэмпіёна свету Роні О'Салівана, які ў кваліфікацыі саступіў тайцу Цепчае Ун-Нуху з лікам 4:5. Таксама ў другім крузе вылецеў двухразовы пераможца турніру Джон Хігінс, прайграўшы Дамініку Дэйлу — 3:5. Два гульца з топ-8 сеяных, якія прайшлі ў 1/8 фінала, Дзін Цзюньхуэй і Джад Трамп, дайшлі да фіналу першынства. Найвышэйшую серыю ў асноўнай стадыі турніру, 143 ачкі, зрабіў Майкл Холт у матчы 1/8 фіналу супраць Алана МакМануса з Шатландыі.

Пераможцам турніру стаў кітайскі снукерыст Дзін Цзюньхуэй, які абыграў на сваім шляху да тытула Кірэна Уілсана ў кваліфікацыі (5:2), Майка Дана (5:1), валійцаў Марка Уільямса і Дамініка Дэйла (5:1 і 5:3 адпаведна), Джо Пэры (5:2), Раяна Дэя (6:5) і Джада Трампа ў фінальным паядынку з лікам 9:5. Гэтая перамога стала дзясятым рэйтынгавым поспехам Дзіна, а таксама чацвёртым рэйтынгавым тытулам кітайца ў сезоне. Такім чынам, ён стаў першым гульцом, які выйграў больш за тры рэйтынгавыя першынствы, з сезона 1990/1991, калі сяміразовы чэмпіён свету шатландзец Стывен Хендры выйграў пяць турніраў рэйтынгавага ўзроўню.

Турнір[правіць | правіць зыходнік]

Від на асноўную арэну з сямю сталамі падчас першага гульнявога дня
«Малая арэна» з восьмым сталом, якая выкарыстоўвалася да стадыі 1/8 фіналу.

German Masters 2014 стаў восьмым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1995 годзе пад назвай адкрытага чэмпіянату Германіі (англ.: German Open) і праходзіў да 1998 года. У 2011 годзе першынства было адноўлена і з таго часу праходзіць штогод. German Masters 2014 праходзіў на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія.[1][2]

German Masters 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся сёмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014.[3]

Матчы турніру гуляліся на васьмі сталах арэны Тэмпадром, уключаючы 7 сталоў на «Вялікай арэне» і 1 — на «Малой арэне», а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла амаль за паўтара месяцы да гэтага на арэне Метрадром у Барнслі, Англія.

Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]

Прызавы фонд турніру склаў €335,000, г.зн. на €35,000 больш, чым у мінулым годзе. Таксама на €20,000 у параўнанні з German Masters 2013 атрымаў пераможца турніру — €80,000. Акрамя таго, Дэчават Пумджаенг і Гэры Уілсан, якія зрабілі па максімальным брэйку ў кваліфікацыі, падзялілі паміж сабой £2,500[4][5]. Па правілах прыза за серыю ў 147 ачкоў абавязацельствы па выплаце прызавых за максімум бярэ на сябе турнір, у рамках якога была аформлена гэтая серыя.

[6]

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
€80,000
Фіналіст
€35,000
Паўфіналісты
€20,000
Чвэрцьфіналісты
€10,000
1/8 фіналу
€5,000
1/16 фіналу
€3,000
1/32 фіналу
€1,500
Вышэйшы брэйк
€4,000
Агульны прызавы фонд
€335,000

Рэйтынгавыя ачкі[правіць | правіць зыходнік]

German Masters 2014 меў мінімальна магчымае сярод паўнавартасных рэйтынгавых турніраў размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, пры якім пераможца атрымаў 5000 балаў. Аналагічнае размеркаванне ачкоў было толькі на адкрытых чэмпіянатах Аўстраліі, Індыі і Уэльса.[7]

Дасягненне Ачкі
Пераможца
5.000
Фіналіст
4.000
Паўфіналісты
3.200
Чвэрцьфіналісты
2.500
1/8 фіналу
1.900
1/16 фіналу
1.400
1/32 фіналу
900
1/64 фіналу (квал.)
400

Фармат турніру[правіць | правіць зыходнік]

Арэна Тэмпадром, Берлін

На German Masters 2014 прыняло ўдзел 128 гульцоў, з якіх 118 — удзельнікі мэйн-тура і 10 — аматары. Усе гульцы пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу двух дзён 11 і 12 снежня 2013 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшла 64 гульцы (упершыню на German Masters).

64 пераможцы кваліфікацыйнага этапа гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу German Masters. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу пяці дзён (1/8 фіналу і чвэрцьфіналы ў адзін дзень) на арэне Тэмпадром у Берліне, Германія.

[8][9]

Стадыя Тэрміны КФ НДП
Кваліфікацыйны раўнд 11—12 снежня 9 5
1/32 фіналу 29—30 студзеня 9 5
1/16 фіналу 30 студзеня 9 5
1/8 фіналу 31 студзеня 9 5
1/4 фіналу 31 студзеня 9 5
1/2 фіналу 1 лютага 11 6
Фінал 2 лютага 17 9

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыйныя матчы[правіць | правіць зыходнік]

Пасеў гульцоў на German Masters 2014 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 9 снежня 2013 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013 года)[10]. Першы і другі нумары пасеву атрымалі дзеючы чэмпіён (Алістэр Картэр) і чэмпіён свету (Роні О’Саліван) адпаведна.

[8]

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Англіі Алістэр Картэр (1) 5-3 Сцяг Англіі Эліят Слесар (104) Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан (3) 5-2 Сцяг Англіі Ян Бэрнс (68)
Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг (60) 5-3 Сцяг Англіі Зак Сурэці Сцяг Кітая Лю Чуан (48) 5-1 Сцяг Англіі Энтані Пэрсанс
Сцяг Англіі Джымі Уайт (58) 5-4 Сцяг Аўстраліі Віні Калабрэзэ (105) Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй (61) 5-4 Сцяг Англіі Майкл Уослі (76)
Сцяг Кітая Сяа Гадун (26) 5-4 Сцяг Фінляндыі Робін Хал (113) Сцяг Англіі Эндру Хігінсан (28) 5-3 Сцяг Англіі Сэм Бэйрд (77)
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд (30) 4-5 Сцяг Тайланда Рачаёцін Ятарак (110) Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл (31) 5-1 Сцяг Англіі Джон Эстлі (94)
Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт (40) 5-3 Сцяг Англіі Раян Кларк (107) Сцяг Англіі Род Лоўлер (49) 5-1 Сцяг Англіі Мічэл Трэвіс
Сцяг Індыі Адыт'я Мехта (62) 5-0 Сцяг Кітая Лі Янь (82) Сцяг Уэльса Джэймі Джонс (38) 3-5 Сцяг Англіі Пол Дэвісан (73)
Сцяг Англіі Роберт Мілкінс (15) 0-5 Сцяг Англіі Джоэль Уолкер (85) Сцяг Ганконга Марка Фу (11) 5-2 Сцяг Англіі Адам Дафі (67)
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм (9) 5-1 Сцяг Англіі Хамад Міа (101) Сцяг Англіі Марк Дэвіс (16) 5-0 Сцяг Англіі Бары Пінчэс (69)
Сцяг Англіі Пітэр Лайнс (54) 5-4 Сцяг Англіі Мартын О'Донэл (86) Сцяг Англіі Дэвід Гілберт (36) 5-2 Сцяг Кітая Чжан Аньда (74)
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан (42) 5-3 Сцяг Шатландыі Рос М'юр (100) Сцяг Англіі Бэн Вуластан (34) 5-3 Сцяг Англіі Ліам Хайфілд (72)
Сцяг Уэльса Майкл Уайт (32) 5-3 Сцяг Англіі Джэймс Кэхіл (111) Сцяг Шатландыі Грэм Дот (18) 5-0 Сцяг Уэльса Эндру Пэджэт (98)
Сцяг Уэльса Раян Дэй (22) 5-0 Сцяг Мальты Тоні Драга (80) Сцяг Кітая Лян Вэньбо (24) 5-4 Сцяг Англіі Алан Тэйлар (109)
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн (44) 4-5 Сцяг Кітая Цаа Сіньлун (114) Сцяг Кітая Цаа Юйпэн (56) 5-3 Сцяг Англіі Крыс Уэйкелін (102)
Сцяг Англіі Мэцью Сэлт (55) 2-5 Сцяг Кітая Лі Хан (92) Сцяг Англіі Марк Джойс (39) 5-2 Сцяг Англіі Сідні Уілсан
Сцяг Англіі Бары Хокінс (8) 5-1 Сцяг Кітая Чэнь Чжэ (79) Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (7) 5-1 Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан (93)
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй (5) 5-2 Сцяг Англіі Кірэн Уілсан (89) Сцяг Англіі Джад Трамп (6) 5-3 Сцяг Англіі Сандэрсан Лэм
Сцяг Англіі Майк Дан (63) 5-0 Сцяг Англіі Крыстафер Кеоган Сцяг Англіі Джэймі Коўп (45) 1-5 Сцяг Тайланда Напон Саенхам (99)
Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд (47) 2-5 Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс (88) Сцяг Англіі Дэйв Харальд (53) 5-4 Аляксандр Урсенбахер (117)
Сцяг Уэльса Марк Уільямс (19) 5-1 Сцяг Шатландыі Фрэйзер Патрык (112) Сцяг Англіі Марк Кінг (25) 5-3 Сцяг Мальты Алекс Борг (116)
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл (29) 5-4 Сцяг Тайланда Танават Тырапонгпайбун (78) Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс (20) 5-2 Сцяг Англіі Алекс Дэйвіс (95)
Сцяг Англіі Стыў Дэвіс (57) 5-0 Сцяг Англіі Дылан Мічэл Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен (35) 5-0 Сцяг Англіі Лі Пэйдж (108)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын (60) 5-3 Сцяг Англіі Шэйн Кэсл Сцяг Ірландыі Кен Доэрці (33) 5-2 Сцяг Англіі Дэвід Грэйс (83)
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс (14) 5-3 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл (96) Сцяг Англіі Шон Мёрфі (10) 5-0 Сцяг Шатландыі Майкл Лэслі (90)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален (12) 5-3 Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн (81) Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (13) 3-5 Сцяг Англіі Гэры Уілсан (87)
Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл (41) 5-0 Сцяг Англіі Крыс Норбэры (106) Сцяг Англіі Найджэл Бонд (52) 1-5 Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс (84)
Сцяг Тайланда Джэймс Уотана (64) 3-5 Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль (71) Сцяг Кітая Юй Дэлу (46) 3-5 Сцяг Англіі Джэймі О'Ніл (91)
Сцяг Англіі Джо Пэры (17) 5-0 Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан (75) Сцяг Англіі Майкл Холт (21) 5-3 Сцяг Кітая Лю Хаацян (97)
Сцяг Англіі Том Форд (27) 5-1 Сцяг Англіі Адам Уічэрд Сцяг Англіі Пітэр Эбдан (23) 5-3 Сцяг Уэльса Дуэйн Джонс
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін (50) 5-1 Сцяг Англіі Робі Уільямс (66) Сцяг Шатландыі Алан МакМанус (43) 5-1 Сцяг Уэльса Джэк Джонс (115)
Сцяг Англіі Джымі Робертсан (51) 5-0 Сцяг Англіі Эндру Норман (103) Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі (37) 5-0 Сцяг Лівіі Халід Бэлаід
Сцяг Англіі Марк Сэлбі (4) 5-1 Сцяг Індыі Панкай Адвані (65) Сцяг Англіі Роні О’Саліван (2) 4-5 Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух (70)

Соценныя серыі[правіць | правіць зыходнік]

У кваліфікацыі было выканана два максімальныя брэйкі. 11 снежня Дэчават Пумджаенг з Тайланда аформіў свой першы максімум у матчы супраць Зака Сурэці. На наступны дзень, 12 снежня, свой першы максімальны брэйк зрабіў англічанін Гэры Уілсан у паядынку супраць Рыкі Уолдэна. Гэтая серыя Уілсана стала 102-й максімальнай серыяй ў гісторыі снукера, а таксама пятай у сезоне 2013/2014 і шостай у 2013 годзе, уключаючы максімум Пумджаенга.[4][5]

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца[11].

Гулец 100+ Усе серыі 100+
Сцяг Англіі Гэры Уілсан 2 147, 135
Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 1 147
Сцяг Шатландыі Алан МакМанус 1 141
Сцяг Кітая Сяа Гадун 1 122
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 1 120
Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 1 118
Сцяг Тайланда Напон Саенхам 1 115
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 1 115
Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 1 113
Сцяг Англіі Майкл Холт 1 111
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 1 111
Сцяг Англіі Джад Трамп 1 110
Сцяг Англіі Джо Пэры 1 109
Сцяг Англіі Бары Хокінс 1 107
Сцяг Англіі Марк Кінг 1 107
Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл 1 106
Сцяг Англіі Дэйв Харальд 1 105
Сцяг Фінляндыі Робін Хал 1 103
Сцяг Шатландыі Рос М’юр 1 102
Сцяг Англіі Сэм Бэйрд 1 101
Сцяг Уэльса Майкл Уайт 1 100
Сцяг Ганконга Марка Фу 1 100
Увогуле 23 Найвышэйшы брэйк: 147
(Гэры Уілсан, Дэчават Пумджаенг)

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

У асноўнай стадыі German Masters упершыню прыняло ўдзел 64 удзельнікі, што выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда. Тры гульцы з першых шаснаццаці сеяных не патрапілі на турнір: Роні О’Саліван (2), Рыкі Уолдэн (13) і Роберт Мілкінс (15).[8]

Пераможца German Masters 2011 году Марк Уільямс з Уэльса прыняў удзел у восьмым (з васьмі) розыгрышы турніру, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.

Павелічэнне колькасці ўдзельнікаў выклікала таксама вялікую колькасць дэбютантаў турніру. У 2014 годзе на German Masters удзельнічаў 21 дэбютант: Лян Вэньбо (24), Майкл Уайт (32), Бэн Вуластан (34), Фергал О’Браен (35), Дэвід Гілберт (36), Марк Джойс (39), Лю Чуан (48), Джымі Робертсан (51), Цаа Юйпэн (56), Джэрард Грын (60), Цянь Пэнфэй (61), Адыт’я Мехта (62), Цепчая Ун-Нух (70), Джоэль Уолкер (85), Гэры Уілсан (87), Дэвід Морыс (88), Джэймі О’Ніл (91), Лі Хан (92), Напон Саенхам (99), Рачаёцін Ятарак (110) і Цаа Сіньлун (114).

Джон Хігінс з Шатландыі два разы станавіўся пераможцам турніру, які тады называўся адкрытым чэмпіянатам Германіі, у 1995 і 1997 гадах. Апроч яго, сярод удзельнікаў розыгрышу 2014 года чэмпіёнамі спаборніцтва былі Марк Уільямс у 2011 годзе і Алістэр Картэр у 2013 годзе.

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі German Masters 2014 года стаў 56-гадовы Стыў Дэвіс. Джымі Уайту падчас турніру быў 51 год, а Дэйву Харальду — 47. Самымі маладымі ўдзельнікамі German Masters 2014 сталі 18-гадовыя Рачаёцін Ятарук і Лука Брэсэль. Джоэлю Уолкеру падчас спаборніцтва было 19 гадоў, а Напону Саенхаму — 21.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах German Masters.

[12][13][14][15][16][17][18][19][20][21][22][23][24][25]

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру
П Р Гулец ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 1] 100+[у 1] НС[у 1] Ф/50+[у 1] Ф/100+[у 1] ПГ (£)[у 2]
1 17 Сцяг Англіі Алістэр Картэр 25.07.1979 2011 Перамога (2013) 3 8 6 2 75 % 69 40 29 58 % 23 3 129 3 23 60,341
3 1 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 11.02.1982 2011 Паўфінал (2013) 3 7 4 3 57,1 % 51 27 24 52,9 % 11 1 141 4,64 51 22,064
4 2 Сцяг Англіі Марк Сэлбі 19.06.1983 2011 Фінал (2011) 3 11 8 3 72,7 % 88 52 36 59,1 % 26 4 114 3,38 22 40,563
5 3 Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2011 Чвэрцьфінал (2011) 3 6 3 3 50 % 41 22 19 53,7 % 19 3 124 2,16 13,67 14,601
6 4 Сцяг Англіі Джад Трамп 20.08.1989 2011 Чвэрцьфінал (2012) 3 5 2 3 40 % 38 20 18 52,6 % 12 1 111 3,17 38 13,042
7 5 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 13.03.1981 2011 Фінал (2012) 3 9 6 3 66,6 % 66 40 26 60,6 % 27 5 130 2,44 13,2 34,954
8 6 Сцяг Англіі Бары Хокінс 23.04.1979 2012 Паўфінал (2013) 2 5 3 2 60 % 38 23 15 60,5 % 15 4 122 2,53 9,5 18,299
9 7 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2012 1/8 фіналу (2012) 2 3 1 2 33,3 % 21 8 13 38,1 % 7 1 128 3 21 8,652
10 8 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 10.08.1982 2011 Паўфінал (2012) 3 9 6 3 66,6 % 71 36 35 50,7 % 24 5 133 2,96 14,2 25,369
11 9 Сцяг Ганконга Марка Фу 08.01.1978 2011 Фінал (2013) 2 8 6 2 75 % 70 40 30 57,1 % 23 6 142 3,04 11,67 41,681
12 10 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 22.02.1986 2011 1/8 фіналу (2012, 2013) 3 5 2 3 40 % 37 16 21 43,2 % 11 1 100 3,36 37 12,064
14 12 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 18.05.1975 1995 Перамога (1995, 1997) 6 18 15 3 83,3 % 148 92 56 62,2 % 51 6 143 2,9 24,67 114,554
16 14 Сцяг Англіі Марк Дэвіс 12.08.1972 1996 Чвэрцьфінал (1996) 2 4 2 2 50 % 24 12 12 50 % 3 0 97 8 13,685
17 15 Сцяг Англіі Джо Пэры 13.08.1974 2011 Чвэрцьфінал (2011) 3 6 3 3 50 % 42 19 23 45,2 % 11 3 103 3,82 14 16,454
18 16 Сцяг Шатландыі Грэм Дот 12.05.1977 1997 Паўфінал (2011) 4 9 5 4 55,6 % 67 38 29 56,7 % 27 3 140 2,48 22,33 26,143
19 18 Сцяг Уэльса Марк Уільямс 21.03.1975 1995 Перамога (2011) 7 17 11 6 64,7 % 127 73 54 57,5 % 43 6 140 2,95 21,17 79,133
20 19 Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 11.09.1977 2011 Чвэрцьфінал (2012, 2013) 3 7 4 3 57,1 % 50 28 22 56 % 14 0 89 3,57 20,257
21 20 Сцяг Англіі Майкл Холт 07.08.1978 2013 Чвэрцьфінал (2013) 1 3 2 1 66,6 % 21 12 9 57,1 % 5 1 144 4,2 21 7,826
22 21 Сцяг Уэльса Раян Дэй 23.03.1980 2011 1/16 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0 % 14 4 10 28,6 % 2 1 142 7 14 7,580
23 22 Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 27.08.1970 1995 1/8 фіналу (1995, 2011) 6 8 2 6 25 % 59 24 35 40,7 % 10 2 110 5,9 29,5 22,571
24 23 Сцяг Кітая Лян Вэньбо 05.03.1987 2014 0 0 0 0 0 0 0 2,565
25 25 Сцяг Англіі Марк Кінг 28.03.1974 1995 1/8 фіналу (1995, 2013) 3 5 2 3 40 % 36 18 18 50 % 6 1 105 6 36 14,569
26 26 Сцяг Кітая Сяа Гадун 10.02.1989 2013 1/16 фіналу (2013) 1 1 0 1 0 % 9 4 5 44,4 % 1 0 65 9 2,391
27 27 Сцяг Англіі Том Форд 17.08.1983 2012 1/16 фіналу (2012) 1 2 1 1 50 % 15 9 6 60 % 6 1 100 2,5 15 5,690
28 28 Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 13.12.1977 2011 1/8 фіналу (2013) 3 4 1 3 25 % 29 13 16 44,8 % 6 1 140 4,83 29 10,189
29 29 Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 29.12.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 2 2 0 2 0 % 14 4 10 28,6 % 3 0 98 4,67 9,483
31 31 Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 22.09.1972 2012 1/16 фіналу (2012, 2013) 2 2 0 2 0 % 12 2 10 16,7 % 1 0 58 12 8,522
32 32 Сцяг Уэльса Майкл Уайт 05.07.1991 2014 0 0 0 0 0 0 0 1,250
33 33 Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 17.09.1969 1995 Фінал (1995) 6 16 10 6 62,5 % 125 64 61 51,2 % 37 4 127 3,38 31,25 55,457
34 34 Сцяг Англіі Бэн Вуластан 14.05.1987 2014 0 0 0 0 0 0 0 1,304
35 35 Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 08.03.1972 2014 0 0 0 0 0 0 0 6,184
36 36 Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 12.06.1981 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
37 37 Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 25.06.1991 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50 % 14 7 7 50 % 5 0 70 2,8 3,151
39 39 Сцяг Англіі Марк Джойс 11.08.1983 2014 0 0 0 0 0 0 0 1,304
40 40 Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 16.09.1975 1996 Чвэрцьфінал (1997) 3 5 2 3 40 % 38 18 20 47,4 % 8 0 94 4,75 12,561
41 41 Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл 05.02.1991 2011 1/16 фіналу (2011) 1 1 0 1 0 % 6 1 5 16,7 % 1 0 52 6 4,401
42 42 Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 29.06.1971 1996 Чвэрцьфінал (1997) 5 10 5 5 50 % 74 35 39 47,3 % 15 4 127 4,93 18,5 25,910
43 43 Сцяг Шатландыі Алан МакМанус 21.01.1971 1995 Паўфінал (1995) 4 8 4 4 50 % 60 31 29 51,7 % 15 0 78 4 25,790
48 49 Сцяг Кітая Лю Чуан 06.06.1990 2014 0 0 0 0 0 0 0 2,554
49 50 Сцяг Англіі Род Лоўлер 12.07.1971 1995 Чвэрцьфінал (1995) 1 3 2 1 66,6 % 20 13 7 65 % 4 0 77 5 10,184
50 51 Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 08.08.1983 2013 1/8 фіналу (2013) 1 2 1 1 50 % 17 8 9 47,1 % 6 1 115 2,83 17 3,913
51 52 Сцяг Англіі Джымі Робертсан 03.03.1986 2014 0 0 0 0 0 0 0 1,261
53 54 Сцяг Англіі Дэйв Харальд 09.12.1966 1995 Чвэрцьфінал (1996) 4 6 2 4 33,3 % 47 22 25 46,8 % 12 3 122 3,92 15,67 14,877
54 55 Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 11.12.1969 2013 1/8 фіналу (2013) 1 2 1 1 50 % 16 8 8 50 % 3 0 56 5,33 7,793
56 57 Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 27.10.1990 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
57 58 Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 22.08.1957 1995 1/8 фіналу (1995, 1996) 4 6 2 4 33,3 % 43 19 24 44,2 % 5 1 121 8,6 43 15,466
58 59 Сцяг Англіі Джымі Уайт 02.05.1962 1995 1/8 фіналу (1997) 4 5 1 4 20 % 34 12 22 35,3 % 3 0 97 11,33 15,404
59 60 Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 11.07.1978 2013 1/16 фіналу (2013) 1 1 0 1 0 % 7 2 5 28,6 % 0 0 40 2,391
60 61 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 12.11.1973 2014 0 0 0 0 0 0 0 2,726
61 62 Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 16.08.1987 2014 0 0 0 0 0 0 0 1,304
62 63 Сцяг Індыі Адыт’я Мехта 31.10.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
63 64 Сцяг Англіі Майк Дан 20.11.1971 2012 Уайлдкард раўнд (2012) 1 1 0 1 0 % 8 3 5 37,5 % 2 1 102 4 8 3,790
70 71 Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 18.04.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 1,304
71 72 Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 08.03.1995 2011 Уайлдкард раўнд (2011) 1 1 0 1 0 % 7 2 5 28,6 % 0 0 0
73 74 Сцяг Англіі Пол Дэвісан 01.10.1971 2012 1/16 фіналу (2012) 1 2 1 1 50 % 13 6 7 46,2 % 2 0 78 6,5 3,125
84 85 Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс 21.07.1988 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50 % 14 7 7 50 % 5 0 96 2,8 1,304
85 86 Сцяг Англіі Джоэль Уолкер 16.03.1994 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
87 89 Сцяг Англіі Гэры Уілсан 11.08.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
88 90 Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 27.11.1988 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
91 95 Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 19.08.1986 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
92 96 Сцяг Кітая Лі Хан 04.10.1990 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
99 104 Сцяг Тайланда Напон Саенхам 15.07.1992 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
110 116 Сцяг Тайланда Рачаёцін Ятарак 13.12.1995 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
114 121 Сцяг Кітая Цаа Сіньлун 16.08.1981 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
  1. а б в г д Лічацца толькі серыі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за самы лепшы брэйк турніру

Рэферы[правіць | правіць зыходнік]

Нямецкі рэферы Марсэль Экарт

Матчы асноўнай стадыі German Masters 2014 абслугоўвала 15 рэферы. Упершыню ў гісторыі снукера ўсе чвэрцьфінальныя матчы прафесійнага турніру абслугоўваліся нямецкімі рэферы: Тэа Сэлбярцінгерам, Торстэнам Мюлерам, Інгам Шмітам і Майке Кеслер.

[3]

Рэферы Матчы, якія абслугоўваў
Сцяг Нідэрландаў Ян Вярхаас Фінал
Сцяг Германіі Марсэль Экарт Паўфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу
Сцяг Уэльса Эйрыян Уільямс Паўфінал
Сцяг Германіі Майке Кеслер Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу
Сцяг Германіі Інга Шміт Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 2 матча 1/32 фіналу
Сцяг Германіі Торстэн Мюлер Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матча 1/16 фіналу і 1 матч 1/32 фіналу
Сцяг Германіі Тэа Сэлбярцінгер Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матча 1/16 фіналу і 1 матч 1/32 фіналу
Сцяг Нідэрландаў Юрген Грусон 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч 1/32 фіналу
Сцяг Румыніі Алекс Крыжан 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу
Сцяг Бельгіі Хільдэ Моэнс 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу
Сцяг Бельгіі Ніка Дэ Вос 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу
Сцяг Бельгіі Ян Шырс 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу
Сцяг Бельгіі Аліўе Мартэль 2 матча 1/16 фіналу і 2 матча 1/32 фіналу
Сцяг Англіі Бэн Уільямс 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу
Сцяг Англіі Грэг Канілья 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу

Ход турніру[правіць | правіць зыходнік]

Зняўся: Сцяг Кітая Цаа Сіньлун (114)

Яшчэ да пачатку гульняў асноўнай стадыі German Masters стаў вядомы першы ўдзельнік другога круга: ім стаў валіец Раян Дэй, супернік якога, кітайскі снукерыст Цаа Сіньлун, зняўся з турніру.

[8]

Першы дзень (29 студзеня)[правіць | правіць зыходнік]

Дэчават Пумджаенг падчас матча першага раўнда супраць Алістэра Картэра

Выбылі: Сцяг Англіі Джымі Уайт (58), Сцяг Кітая Лі Хан (92), Сцяг Тайланда Рачаёцін Ятарак (110), Сцяг Ганконга Марка Фу (11), Сцяг Англіі Алістэр Картэр (1), Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл (31), Сцяг Індыі Адыт’я Мехта (62), Сцяг Англіі Бэн Вуластан (34), Сцяг Англіі Том Форд (27), Сцяг Англіі Майк Дан (63), Сцяг Англіі Джымі Робертсан (51), Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс (88), Сцяг Уэльса Майкл Уайт (32), Сцяг Англіі Дэвід Гілберт (36), Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм (9), Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух (70), Сцяг Кітая Лю Чуан (48), Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын (60), Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль (71), Сцяг Англіі Эндру Хігінсан (28), Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален (12), Сцяг Англіі Стыў Дэвіс (57), Сцяг Англіі Пітэр Эбдан (23)

29 студзеня ў Берліне на арэне «Тэмпадром» прайшло 23 матчы (з 31) першага раўнда German Masters. Гульні праходзілі за васьмю сталамі на працягу трох сесій. Першым завершаным паядынкам стала знішчальнае паражэнне шасціразовага фіналіста чэмпіянату свету 51-гадовага Джымі Уайта, які саступіў кітайцу Сяа Гадуну з лікам 1:5. Акрамя таго, у першай жа сесіі адбылося дзве сенсацыі — з турніру выбылі леташнія фіналісты: Алістэр Картэр і Марка Фу. Ганконгец саступіў Полу Дэвісану з лікам 2:5, а дзеючы чэмпіён турніру прайграў у вырашальнай партыі тайцу Дэчавату Пумджаенгу — 4:5. Дзевятнадцацігадовы англічанін Джоэль Уолкер вырваў перамогу ў індыйскага гульца Адыт'і Мехты, саступаючы па ходу матча 0:3 і 2:4. У другой сесіі ўпэўненыя перамогі атрымалі фаварыты турніру — Марк Сэлбі і Дзін Цзюньхуэй, якія займалі другі і трэці радкі сусветнага рэйтынга адпаведна. Марк абыграў Джымі Робертсана, а ДзінМайка Дана (абодва з лікам 5:1). Пераможца турніру 2011 года Марк Уільямс таксама прайшоў у другі круг, перайграўшы ірландца Дэвіда Морыса — 5:1. А ў матчы, які завяршыўся апошнім у сесіі, сёмы нумар рэйтынга Сцюарт Бінэм саступіў Пітэру Лайнсу з лікам 3:5. У трэцяй сесіі пуцёўкі ў другі раўнд атрымалі лідар сусветнага рэйтынга Ніл Робертсан з Аўстраліі, які перамог кітайца Лю Чуана з лікам 5:1, зрабіўшы свой 78-ы сэнчуры брэйк у сезоне, і двухразовы пераможца турніру Джон Хігінс, які атрымаў перамогу над паўночнаірландцам Джэрардам Грынам — 5:2. Суайчыннік Грына Марк Ален, які займаў дзясяты радок у рэйтынга, саступіў 22-гадоваму шатландцу Энтані МакГілу з лікам 3:5[8][26][27].


Другі дзень (30 студзеня)[правіць | правіць зыходнік]

Кітайскі снукерыст Цянь Пэнфэй

Выбылі: Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс (84), Сцяг Тайланда Напон Саенхам (99), Сцяг Ірландыі Кен Доэрці (33), Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл (91), Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен (35), Сцяг Англіі Марк Джойс (39), Сцяг Кітая Цаа Юйпэн (56), Сцяг Англіі Дэйв Харальд (53), Сцяг Уэльса Марк Уільямс (19), Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан (3), Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі (37), Сцяг Англіі Пітэр Лайнс (54), Сцяг Англіі Джоэль Уолкер (85), Сцяг Англіі Бары Хокінс (8), Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг (59), Сцяг Англіі Марк Кінг (25), Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл (41), Сцяг Шатландыі Грэм Дот (18), Сцяг Англіі Гэры Уілсан (87), Сцяг Шатландыі Джон Хігінс (14), Сцяг Англіі Марк Сэлбі (4), Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (7), Сцяг Англіі Пол Дэвісан (73), Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс (20)

Другі дзень, як і першы, складаўся з трох сесій за васьмю сталамі. У першай сесіі было згуляна восем пакінутых матчаў першага раўнда, сярод якіх 3 паядынкі з удзелам гульцоў топ-16. Хутка завяршылася сустрэча паміж шостым сеяным Джадам Трампам і Напонам Саенхамам з Тайланда: англічанін атрымаў перамогу з лікам 5:1. Не менш упэўнена завяршылі свае матчы сёмы і дзесяты нумары пасеву Стывен Магуайр з Шатландыі і Шон Мёрфі. Магуайр абыграў Марка Джойса, а Мёрфі — фіналіста першага адкрытага чэмпіянату Германіі Кена Доэрці (абодва з лікам 5:1). Чвэрцьфіналіст двух апошніх розыгрышаў турніруМэцью Стывенс з Уэльса — таксама прайшоў у другі круг, перайграўшы ірландца Фергала О'Браена — 5:1. У другой і трэцяй сесіях была згуляна стадыя 1/16 фіналу. Першым гульцом, які выйшаў ў трэці раўнд, стаў кітайскі снукерыст Дзін Цзюньхуэй, які выйграў ужо тры рэйтынгавыя турніры ў сезоне 2013/2014. Кітаец адолеў двухразовага чэмпіёна свету 38-гадовага Марка Уільямса з лікам 5:1. У трэцім фрэйме Дзін спрабаваў зрабіць максімальны брэйк, але дапусціў памылку на чорным шары, набраўшы 89 ачкоў. Іншы кітайскі гулец, Цянь Пэнфэй, здолеў здзейсніць сенсацыю, нанёсшы сакрушальнае паражэнне аўстралійцу Нілу Робертсану, які займаў першы радок у рэйтынгу (5:1). 43-гадовы шатландзец Алан МакМанус, саступаючы 0:2, здолеў выйграць пяць фрэймаў запар у маладога англічаніна Джэка Лісоўскі і таксама выйшаў у 1/8 фіналу. Валіец Раян Дэй, саступаючы ў ліку 1:4, выйграў чатыры партыі і нанёс паражэнне шостаму нумару сусветнага рэйтынгу Бары Хокінсу. Чацвёрты нумар сусветнага рэйтынга Джад Трамп, які ўжо выйграў адзін матч у гэты дзень, усухую абыграў свайго суайчынніка Марка Кінга — 5:0. Валійскі снукерыст Дамінік Дэйл, які незадоўга да German Masters выйграў запрашальны турнір Shoot-Out, абгуляў чатырохразовага чэмпіёна свету Джона Хігінса з Шатландыі. Ведучы ў ліку 4:0, Дэйл выпусціў тры фрэймы запар, але здолеў вырваць перамогу ў доўгай пятай партыі і прайсці ў трэці круг. Услед за Нілам Робертсанам з турніру выбыў і другі нумар рэйтынга Марк Сэлбі, які прайграў з лікам 3:5 Курту Мэфліну, які прадстаўляў Нарвегію. Лян Вэньбо з Кітая аказаўся мацнейшым за шатландца Стывена Магуайра — 5:3. Апошнім матчам, які завяршыўся ў другі дзень, стала сустрэча паміж фіналістамі чэмпіянату свету 2005 годаШонам Мёрфі і Мэцью Стывенсам. Брэйкі ў 92 і 70 ачкоў дапамаглі валійцу выйсці наперад з лікам 4:1, але Мёрфі, здзейсніўшы выдатны камбэк з чатырох партый, давёў матч да перамогі з лікам 5:4 і выйшаў у 1/8 фіналу на Джада Трампа. Такім чынам, пасля двух гульнявых дзён на турніры засталося толькі тры гульцы з топ-8 сусветнага рэйтынга: Дзін Цзюньхуэй ,Джад Трамп і Шон Мёрфі.[28][29][30]



Трэці дзень (31 студзеня)[правіць | правіць зыходнік]

Род Лоўлер падчас матча супраць Маркуса Кэмбэла

Выбылі: Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін (50), Сцяг Кітая Лян Вэньбо (24), Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт (40), Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл (29), Сцяг Англіі Шон Мёрфі (10), Сцяг Шатландыі Алан МакМанус (43), Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан (42), Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй (61), Сцяг Англіі Майкл Холт (21), Сцяг Англіі Джо Пэры (17), Сцяг Кітая Сяа Гадун (26), Сцяг Англіі Марк Дэвіс (16)

Трэці гульнявы ​​дзень на German Masters 2014 уключаў у сябе матчы трэцяга раўнда, якія праходзілі на васьмі сталах у першай сесіі, а таксама чвэрцьфінальныя матчы ў другой сесіі. Курт Мэфлін, які абыграў Марка Сэлбі, не здолеў навязаць барацьбу англічаніну Джо Пэры, выйграўшы толькі адну партыю. Чатырнаццаты нумар сусветнага рэйтынга Марк Дэвіс таксама прайшоў у чвэрцьфінал, абыграўшы кітайскага снукерыста Ляна Вэньбо — 5:2. Пяты сеяны турніру Дзін Цзюньхуэй няўпэўнена пачаў матч супраць валійца Дамініка Дэйла, які здолеў давесці лік да 3:1, але, узяўшы сябе ў рукі, выйграў чатыры партыі адна за адной і пуцёўку ў чвэрцьфінал. Адзіным матчам раўнда, дзе перасекліся два гульцы з топ-16, стаў паядынак паміж англічанамі Шонам Мёрфі і Джадам Трампам. Маладзейшы снукерыст узяў верх з лікам 5:2. У матчы супраць шатландца Алана МакМануса дваццаць першы сеяны Майкл Холт выканаў найвышэйшы брэйк турніру ў 143 ачкі, перасягнуўшы рэзультат кітайца Сяа Гадуна ў 138 балаў, а таксама ўпэўнена атрымаў перамогу — 5:2. Адзіным паядынкам 1/8 фіналу, які звёўся да вырашальнага фрэйма, стала сустрэча паміж 49-м сеяным турніру Родам Лоўлерам і 61-м — Цянем Пэнфэем. Кітайскі гулец, які за дзень да гэтага разграміў лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана, саступіў матч на апошнім ружовым шары і ня здолеў выйсці ў чвэрцьфінальную стадыю. У другой сесіі кожны з гульцоў павінен быў згуляць другі матч за дзень. Першым снукерыстам, які выйшаў у паўфінал, стаў англічанін Джад Трамп, які не аддаў ніводнай партыі свайму суайчынніку дваццатаму нумару рэйтынга Майклу Холту і выйграў матч з лікам 5:0 усяго за 63 хвіліны. Яшчэ адзін гулец з топ-8 Дзін Цзюньхуэй таксама выйшаў у 1/2 фіналу, абыграўшы семнаццатага сеянага Джо Пэры з лікам 5:2 з вышэйшай брэйкам у 107 балаў. 22-і нумар пасеву Раян Дэй з Уэльса выйшаў у свой першы рэйтынгавы паўфінал з 2009 года, атрымаўшы перамогу над кітайцам Сяа Гадунам — 5:2. Апошнім паўфіналістам турніру стаў 42-гадовы Род Лоўлер, які ўпершыню з 1996 года выйшаў у паўфінал рэйтынгавага турніру. У чвэрцьфінальным матчы, які доўжыўся больш за тры з паловай гадзіны, Лоўлер перайграў Марка Дэвіса на апошніх каляровых шарах у вырашальным фрэйме. Род бліскучым ударам забіў апошні руды, да якога дадаў сіні і ружовы шары, і выйшаў у 1/2 фіналу на Джада Трампа.[31][32]

Матчы 1/8 фіналу
Джо Пэры (17)
Сцяг Англіі Англія
5:1 Курт Мэфлін (50)
Сцяг Нарвегіі Нарвегія
21:102 (102), 63:52 (57), 68:55, 79:28 (74), 91:1 (88), 12:0
Марк Дэвіс (16)
Сцяг Англіі Англія
5:2 Лян Вэньбо (24)
Сцяг Кітая Кітай
74:1, 68:24, 60:69 (57 Дэвіс, 55 Лян), 94:28 (88), 106:7 (55, 51), 0:129 (89), 71:1 (71)
Сяа Гадун (26)
Сцяг Кітая Кітай
5:1 Джэймі Бёрнэт (40)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
72:7 (64), 105:8 (67), 0:67 (60), 136:0 (130), 62:47, 127:0 (114)
Дзін Цзюньхуэй (5)
Сцяг Кітая Кітай
5:3 Дамінік Дэйл (29)
Сцяг Уэльса Уэльс
0:67 (65), 20:81, 79:20, 40:79 (56), 81:0 (81), 62:53, 68:6, 85:0 (85)
Джад Трамп (6)
Сцяг Англіі Англія
5:2 Шон Мёрфі (10)
Сцяг Англіі Англія
77:28 (63), 40:60, 69:27, 71:33 (56), 5:73, 106:14 (96), 52:34
Майкл Холт (21)
Сцяг Англіі Англія
5:2 Алан МакМанус (43)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
97:0 (97), 62:45, 21:89, 143:0 (143), 67:38 (51), 0:87 (58), 70:29 (59)
Энтані Хэмілтан (42)
Сцяг Англіі Англія
3:5 Раян Дэй (22)
Сцяг Уэльса Уэльс
36:86, 0:78 (59), 82:15, 10:66 (50), 4:76 (54), 91:0 (84), 64:19, 26:75 (65)
Цянь Пэнфэй (61)
Сцяг Кітая Кітай
4:5 Род Лоўлер (49)
Сцяг Англіі Англія
0:131 (91), 43:71 (52), 1:70 (52), 51:72, 96:33, 56:9, 136:0 (108), 62:13, 43:67
31 студзеня. Рэферы: Тэа Сэлбертынгер
Джад Трамп (6)
Сцяг Англіі Англія
5:0 Майкл Холт (21)
Сцяг Англіі Англія
59:33, 73:13 (61), 82:0 (69), 72:0 (72), 77:0 (72)
31 студзеня. Рэферы: Інга Шміт
Дзін Цзюньхуэй (5)
Сцяг Кітая Кітай
5:2 Джо Пэры (17)
Сцяг Англіі Англія
111:18 (107), 56:70 (55 Дзін), 81:0 (81), 93:0 (92), 13:113 (91), 74:61 (52 Дзін), 78:28 (70)
Соценныя серыі: Дзін: 107
31 студзеня. Рэферы: Майке Кеслер
Сяа Гадун (26)
Сцяг Кітая Кітай
3:5 Раян Дэй (22)
Сцяг Уэльса Уэльс
6:113 (52), 32:67, 29:66 (51), 88:4 (88), 88:0 (71), 29:75 (63), 47:56
31 студзеня. Рэферы: Торстэн Мюлер
Род Лоўлер (49)
Сцяг Англіі Англія
5:4 Марк Дэвіс (16)
Сцяг Англіі Англія
68:6, 39:71, 17:62, 117:4 (57), 59:34, 1:64 (63), 67:7, 57:59, 68:54

Чацвёрты дзень (1 лютага)[правіць | правіць зыходнік]

Джад Трамп падчас паўфінальнага матча супраць Рода Лоўлера

Выбылі: Сцяг Уэльса Раян Дэй (22), Сцяг Англіі Род Лоўлер (49)

Фармат чацвёртага гульнявога дня на German Masters уключаў у сябе два паўфінальныя матчы ў двух сесіях, якія праходзілі да 6 перамог. У першай сесіі да стала выйшлі кітайскі снукерыст Дзін Цзюньхуэй і валіец Раян Дэй. Да гэтага, гульцы тройчы перасякаліся паміж сабой на рэйтынгавых турнірах, і адзіная перамога кітайца адбылася на чэмпіянаце Вялікабрытаніі ў 2006 годзе. У сваю чаргу Дэй абыгрываў суперніка на двух найбуйнейшых рэйтынгавых турнірах у 2012 годзе: на чэмпіянаце свету і чэмпіянаце Вялікабрытаніі.[33] Аднак, Дзін выйграў ужо тры турніры рэйтынгавага ўзроўню ў сезоне 2013/2014, тады як валійскі гулец не даходзіў да рэйтынгавых фіналаў з Гран-пры 2008 года. Кітайскі снукерыст упэўнена пачаў паядынак, зрабіўшы серыю ў 97 балаў у першым фрэйме. Раян Дэй адказаў брэйкам ў 64 ачкі, які дапамог яму зраўняць лік. Затым, гульцы абмяняліся цяжкімі партыямі, і лік стаў 2:2. Пяты фрэйм застаўся за Дзінам, дзякуючы выніковым падыходам у 44 і 29 ачкоў. Трэці нумар сусветнага рэйтынга меў шанцы на перамогу ў шостай партыі, але дапусціў памылку, набраўшы 39 ачкоў. Дэй зрабіў клірэнс, 77 ачкоў, і зноў зраўняў лік у матчы — 3:3. Валіец мог упершыню выйсці наперад у матчы, калі пры ліку 52:28 выйшаў на фінальную серыю, аднак, набраўшы ўсяго 6 ачкоў, дапусціў недаравальную памылку пры гульні чырвонага шара. Дзін Цзюньхуэй зачысціў стол і выйграў чацвёртае ачко. Ён выйграў і восьмы фрэйм, зрабіўшы першы соценны брэйк у матчы — 121. Раян адказаў сваёй соценнай серыяй ў 109 балаў і звёў адставанне да ліку 4:5. У дзясятай партыі валіец скарыстаўся памылкай суперніка пры гульні ў сярэднюю лузу і, сабраўшы 58 ачкоў, вывеў паядынак у вырашальную партыю — 5:5. У апошнім фрэйме Дэй першым атрымаў магчымасць пачаць серыю, але памыліўся, набраўшы ўсяго 17 балаў. Валійскі снукерыст пайшоў на рызыкоўны ўдар у сярэднюю лузу і дапусціў яшчэ адну памылку, аддаўшы пазіцыю Дзіну. Кітаец скарыстаў сваю магчымасць і, зрабіўшы брэйк у 79 ачкоў, стаў першым паўфіналістам турніру.[34]

У другім паўфінальным матчы гулялі прадстаўнікі Англіі — 24-гадовы Джад Трамп і 42-гадовы Род Лоўлер. Да гэтага гульцы чатыры разы перасякаліся на рэйтынгавых турнірах і выйгралі па два матчы, але ўсе іх паядынкі праходзілі на стадыях кваліфікацыі, уключаючы апошнюю сустрэчу на адкрытым чэмпіянаце Уэльса ў 2011 годзе, выйграную Лоўлерам з лікам 4:1.[35] Апошні рэйтынгавы поспех Джада прыйшоўся на International Championship ў лістападзе 2012 года, калі ён стаў першым нумарам сусветнага рэйтынга. Але пасля гэтага адбыўся спад у яго гульні, і ён больш не даходзіў да фіналаў рэйтынгавых спаборніцтваў. Аднак, на German Masters Трамп паказаў высакаякасны снукер, прайграўшы ўсяго тры фрэймы ў чатырох згуляных матчах. Род Лоўлер паспяхова пачаў гульню, аформіўшы паўсоценны брэйк у 66 ачкоў, які дазволіў яму адкрыць лік у матчы. Ён таксама атрымаў шанец пачаць серыю ў другой партыі, але памыліўся, набраўшы ўсяго 15 балаў. Рэшта паядынку прайшла пад значным лідарствам Трампа, які дазволіў суперніку набраць усяго 14 ачкоў у астатніх партыях. Сам Джад, у сваю чаргу, паказваў серыйны снукер, набраўшы 66 і 48 ачкоў у другім фрэйме, 127 балаў — у трэцім фрэйме і 122 ачкі — у чацвёртым фрэйме, і выйшаў наперад з лікам 3:1. Пятую партыю Трамп пачаў з чарговага паўсоценнага брэйка, 57 ачкоў, але дапусціў памылку, даўшы, такім чынам, вопытнаму суперніку шанец на працяг барацьбы. Але Лоўлер, які знаходзіўся ў цяжкай псіхалагічнай сітуацыі, не змог наладзіць гульню і выпусціў чарговы фрэйм. Серыя Джада Трампа ў 117 балаў, якую ён аформіў у шостай партыі, дазволіла яму ўмацаваць сваё лідарства ў паядынку, а два падыходы ў 13 і 46 ачкоў у сёмым фрэйме вывелі шостага сеянага ў фінал турніру.[36]

1 лютага. Рэферы: Марсэль Экарт
Раян Дэй (22)
Сцяг Уэльса Уэльс
5:6 Дзін Цзюньхуэй (5)
Сцяг Кітая Кітай
0:97 (97), 85:4 (64), 44:58, 63:21, 9:86, 78:39 (77), 58:68, 0:121 (121), 109:0 (109), 74:18 (58), 21:83 (79)
Соценныя серыі: Дэй: 109; Дзін: 121
1 лютага. Рэферы: Эйрыян Уільямс
Род Лоўлер (49)
Сцяг Англіі Англія
1:6 Джад Трамп (6)
Сцяг Англіі Англія
70:22 (61), 15:114 (66), 0:128 (127), 1:125 (122), 7:85 (57), 0:125 (117), 6:59
Соценныя серыі: Трамп: 127, 122, 117

Пяты дзень (2 лютага)[правіць | правіць зыходнік]

Арэна «Тэмпадром» падчас фінальнага матча German Masters.
Фінальны матч.
Дзін Цзюньхуэй з трафеем German Masters.

Выбыў: Сцяг Англіі Джад Трамп (6)

Заключны пяты гульнявы дзень на турніры быў прысвечаны фінальнаму паядынку German Masters паміж Дзінам Цзюньхуэем з Кітая, пасеяным пад пятым нумарам, і Джадам Трампам з Англіі, пасеяным пад шостым нумарам. Фінал гуляўся да дзевяці перамог у партыях на працягу дзвюх сесій (8 фрэймаў у першай сесіі і тыя, што засталіся — у другой). Гульцы правялі паміж сабой 10 матчаў, і абодва выйгралі па 5 з іх. На рэйтынгавым узроўні яны гулялі толькі двойчы, прычым іх першы матч адбыўся ў кваліфікацыі да чэмпіянату Вялікабрытаніі 2005 года, у якім шаснаццацігадовы Джад Трамп не змог навязаць барацьбу свайму васемнаццацігадоваму суперніку і саступіў з лікам 2:9. А іх адзіным паядынкам у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру быў паўфінал чэмпіянату свету ў 2011 годзе, дзе англічанін аказаўся мацнейшым — 17:15[37]. Да German Masters Дзін выйграў ужо тры рэйтынгавыя турніры ў сезоне 2013/2014 і можа выйграць свой дзесяты рэйтынгавы тытул у кар’еры. У сваю чаргу Трамп выйграў тры рэйтынгавыя турніры ў сваёй кар’еры, але ўпершыню выйшаў у рэйтынгавы фінал з лістапада 2012 года. Акрамя таго, англічанін прайграў усяго чатыры фрэймы ў пяці матчах, згуляных на German Masters 2014. Абодва гульца ўпэўнена пачалі паядынак абмяняўшыся паўсоценнымі серыямі: 80 ачкоў аформіў Джад у першым фрэйме і 87 балаў набраў Дзін у другім. Англічанін больш паспяхова правёў наступныя фрэймы і выйшаў наперад з лікам 3:1. Кітайскі гулец скараціў адставанне дзякуючы брэйку ў 76 ачкоў. У шостай партыі Трамп атрымаў пазіцыю пры ліку 43:41 і двух чырвоных на стале і змог забіць усе шары да апошняга ружовага, выйграўшы чацвёртае ачко. Кітаец здолеў скарыстаць памылкі суперніка і скараціў адставанне да ліку 3:4, зрабіўшы паўсоценны брэйк — 51. Ён таксама павёў серыю ў заключнай партыі першай сесіі, забіўшы далёкі чырвоны шар, і, набраўшы 81 ачко, зраўняў лік у матчы — 4:4.[38]

Пасля перапынку кітайскі снукерыст цалкам дамінаваў ля стала, выйграўшы тры фрэймы запар з серыямі ў 125, 101 і 72 ачкі, і давёў лік да 7:4. Акрамя таго, да канца адзінаццатай партыі Дзін набраў 460 неўзаемных ачкоў запар (Джад Трамп не забіваў шароў у чатырох фрэймах з восьмага па адзінаццаты). У дванаццатым фрэйме англічанін здолеў перапыніць гегемонію суперніка і пачаць серыю, але дапусціў памылку на чорным шары, набраўшы 38 балаў. Пры ліку 48:23 Трамп зрабіў няўдалы адыгрыш і дазволіў Дзіну аформіць клірэнс ў 39 ачкоў і выйграць шостую партыю запар (чацвёртую пасля перапынку). У наступным фрэйме Джад давёў сваю перавагу да ліку 48:8 і даў кітайцу шанец на брэйк, але Дзін Цзюньхуэй памыліўся пры гульні рудога шара і адным чырвоным на стале. Пазней, кітайскі гулец дапусціў памылку пры выхадзе са снукера і пакінуў Трампу свабодны шар, што дазволіла англічаніну скараціць адставанне да трох ачкоў. У наступнай партыі Дзін павёў з лікам 47:8 і дапусціў памылку пры гульні чырвонага у дальні вугал. Джад атрымаў магчымасць выйграць яшчэ адзін фрэйм, але, забіўшы апошні чырвоны ў сярэднюю лузу, памыліўся пры гульні сіняга шара ў процілеглы і выпусціў апошнюю партыю ў матчы. Забіўшы ўсе каляровыя шары да ружовага, кітайскі гулец выйграў свой чацвёрты рэйтынгавы тытул у сезоне. Фактычна, Дзін Цзюньхуэй выйграў чатыры рэйтынгавых турніру з пяці апошніх, прайграўшы толькі на стадыі 1/8 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі Рыкі Уолдэну.[39]

2 лютага. Рэферы: Ян Верхаас
Дзін Цзюньхуэй (5)
Сцяг Кітая Кітай
9:5 Джад Трамп (6)
Сцяг Англіі Англія
Статыстыка ігракоў і асабістыя сустрэчы падаюцца ніжэй ↓
Дзённая сесія: 0:80 (80), 87:0 (87), 14:65, 31:69, 92:0 (76), 48:76, 71:42 (51), 81:0 (81)
Вячэрняя сесія: 125:0 (125), 101:0 (101), 83:0 (72), 62:48, 31:83, 67:46
Соценныя серыі: Дзін: 125, 101
  1. У табліцы прадстаўленыя вынікі па кожным з фрэймаў. У дужках пазначаны серыі, якія перавысілі 50 ачкоў, а таксама аўтар гэтай серыі пры неадназначнасці.
  2. а б в г д е Статыстыка падаецца з улікам вынікаў бягучага турніру.

Асноўная сетка[правіць | правіць зыходнік]

[8][40]

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Трэці раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 9 перамог
                                                         
1  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 4  
59  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 5  
  59  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 4  
  26  Сцяг Кітая Сяа Гадун 5  
58  Сцяг Англіі Джымі Уайт 1
26  Сцяг Кітая Сяа Гадун 5  
  26  Сцяг Кітая Сяа Гадун 5  
  40  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 1  
110  Сцяг Тайланда Рачаёцін Ятарак 2  
40  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 5  
  40  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 5
  85  Сцяг Англіі Джоэль Уолкер 2  
62  Сцяг Індыі Адыт’я Мехта 4
85  Сцяг Англіі Джоэль Уолкер 5  
  26  Сцяг Кітая Сяа Гадун 2  
  22  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5  
9  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 3  
54  Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 5  
  54  Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 1
  42  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 5  
42  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 5
32  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 2  
  42  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 3
  22  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5  
22  Сцяг Уэльса Раян Дэй П  
114  Сцяг Кітая Цаа Сіньлун А  
  22  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5
  8  Сцяг Англіі Бары Хокінс 4  
92  Сцяг Кітая Лі Хан 3
8  Сцяг Англіі Бары Хокінс 5  
22  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5  
5  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 6  
5  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
63  Сцяг Англіі Майк Дан 1  
  5  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
  19  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 1  
88  Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 1
19  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5  
  5  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
  29  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 3  
29  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 5  
57  Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 2  
  29  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 5
  14  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 3  
60  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 2
14  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5  
  5  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5
  17  Сцяг Англіі Джо Пэры 2  
12  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 3  
41  Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл 5  
  41  Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл 0
  17  Сцяг Англіі Джо Пэры 5  
71  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 2
17  Сцяг Англіі Джо Пэры 5  
  17  Сцяг Англіі Джо Пэры 5
  50  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 1  
27  Сцяг Англіі Том Форд 2  
50  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 5  
  50  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 5
  4  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3  
51  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 1
4  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
5  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 9
6  Сцяг Англіі Джад Трамп 5
3  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  
48  Сцяг Кітая Лю Чуан 1  
  3  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 1  
  61  Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 5  
61  Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 5
28  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 3  
  61  Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 4  
  49  Сцяг Англіі Род Лоўлер 5  
31  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 1  
49  Сцяг Англіі Род Лоўлер 5  
  49  Сцяг Англіі Род Лоўлер 5
  73  Сцяг Англіі Пол Дэвісан 4  
73  Сцяг Англіі Пол Дэвісан 5
11  Сцяг Ганконга Марка Фу 2  
  49  Сцяг Англіі Род Лоўлер 5  
  16  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 4  
16  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 5  
36  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 3  
  16  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 5
  18  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 1  
34  Сцяг Англіі Бэн Вуластан 1
18  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5  
  16  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 5
  24  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 2  
24  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 5  
56  Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 3  
  24  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 5
  7  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 3  
39  Сцяг Англіі Марк Джойс 1
7  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5  
49  Сцяг Англіі Род Лоўлер 1
6  Сцяг Англіі Джад Трамп 6  
6  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
99  Сцяг Тайланда Напон Саенхам 1  
  6  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
  25  Сцяг Англіі Марк Кінг 0  
53  Сцяг Англіі Дэйв Харальд 4
25  Сцяг Англіі Марк Кінг 5  
  6  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
  10  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 2  
20  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 5  
35  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 1  
  20  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 4
  10  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
33  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 1
10  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
  6  Сцяг Англіі Джад Трамп 5
  21  Сцяг Англіі Майкл Холт 0  
87  Сцяг Англіі Гэры Уілсан 5  
84  Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс 1  
  87  Сцяг Англіі Гэры Уілсан 2
  21  Сцяг Англіі Майкл Холт 5  
91  Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 0
21  Сцяг Англіі Майкл Холт 5  
  21  Сцяг Англіі Майкл Холт 5
  43  Сцяг Шатландыі Алан МакМанус 2  
23  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 2  
43  Сцяг Шатландыі Алан МакМанус 5  
  43  Сцяг Шатландыі Алан МакМанус 5
  37  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 2  
37  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 5
70  Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 0  

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

Дзін Цзюньхуэй выйшаў у свой чацвёрты фінал рэйтынгавага турніру ў сезоне 2013/2014. Да гэтага ён не прайграў ні аднаго вырашальнага матча, атрымаўшы перамогі на Шанхай Мастэрс, адкрытым чэмпіянаце Індыі і International Championship. Ён таксама быў у фінале пятага этапу еўрапейскага тура міні-рэйтынгавай серыі Players Tour Championship 2013/2014, але саступіў Марку Алену з лікам 1:4[41]. Для Джада Трампа, апошняй буйной перамогай якога быў International Championship у лістападзе 2012 года, гэта быў першы рэйтынгавы фінал у сезоне. Але аналагічна суперніку, ён быў у фінале шостага этапу еўрапейскага тура PTC 2013/2014, дзе таксама прайграў Марку Алену — 1:4[42].

Дзін Цзюньхуэй стаў першым кітайскім гульцом, які выйшаў у фінал турніру German Masters.

Для Дзіна Цзюньхуэя фінал German Masters 2014 стаў дванаццатым рэйтынгавым фіналам у кар’еры, з якіх да гэтага ён прайграў толькі два, выйграўшы дзевяць тытулаў. У прафесійнай кар’еры Джада Трампа гэты фінал стаў шостым вырашальным матчам рэйтынгавага ўзроўню. Да гэтага, ён атрымаў перамогу на трох рэйтынгавых турнірах і двойчы саступаў у фіналах.

[8][37]

Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Ян Верхаас.
Тэмпадром, Берлін, Германія, 2 лютага 2014
Дзін Цзюньхуэй (5)
Сцяг Кітая Кітай
9:5 Джад Трамп (6)
Сцяг Англіі Англія
Дзённая сесія: 0:80 (80), 87:0 (87), 14:65, 31:69, 92:0 (76), 48:76, 71:42 (51), 81:0 (81)
Вячэрняя сесія: 125:0 (125), 101:0 (101), 83:0 (72), 62:48, 31:83, 67:46
125 Найвышэйшая серыя 80
2 Соценныя серыі 0
7 Серыі 50+ 1

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на тое, што колькасць матчаў у асноўнай стадыі турніру павялічылася больш, чым у 2 разы (з 31 да 63) на German Masters 2014 было зроблена 30 соценных серый, што на адну сотню менш, чым у 2013 годзе[25]. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, да канца турніру дасягнула 235 брэйкаў.

Лідарамі па колькасці паўсоценных брэйкаў, выкананых у рамках турніру, сталі фіналісты — Дзін Цзюньхуэй і Джад Трамп, якія зрабілі 45 серый «50+» на дваіх (24 і 21 адпаведна). Па колькасці соценных брэйкаў таксама лідыруюць Трамп і Дзін — на рахунку англічаніна 5 сэнчуры (найвышэйшы — 127), а на рахунку кітайца 4 сотні (найвышэйшая — 125), з якіх дзве ён аформіў у фінальным паядынку. Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены ў асноўнай стадыі турніру, роўны €4000, атрымаў Майкл Холт, які аформіў 143 балы ў матчы 1/8 фіналу супраць шатландца Алана МакМануса.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

[11][3]

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе серыі 50+
Сцяг Англіі Майкл Холт 9 2 7 143, 106; 97, 97, 60, 59, 58, 53, 51
Сцяг Кітая Сяа Гадун 13 3 10 138, 130, 114; 96, 88, 86, 74, 71, 67, 64, 53, 53, 50
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4 1 3 128; 97, 95, 66
Сцяг Англіі Джад Трамп 21 5 16 127, 122, 117, 110, 102; 96, 88, 87, 80, 79, 72, 72, 69, 66, 63, 61, 61, 60, 57, 56, 54
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 24 4 20 125, 121, 107, 101; 97, 92, 92, 90, 89, 87, 85, 81, 81, 81, 79, 76, 75, 72, 71, 70, 55, 54, 52, 51
Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 7 2 5 124, 108; 91, 75, 72, 60, 57
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5 1 4 124; 89, 55, 54, 51
Сцяг Англіі Гэры Уілсан 5 1 4 123; 79, 72, 72, 66
Сцяг Англіі Марк Кінг 1 1 0 118
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5 2 3 113, 105; 80, 68, 50
Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл 3 1 2 112; 56, 54
Сцяг Уэльса Раян Дэй 14 1 13 109; 77, 72, 65, 64, 63, 59, 59, 58, 57, 54, 52, 51, 50
Сцяг Англіі Джо Пэры 12 2 10 104, 102; 91, 88, 74, 65, 63, 59, 57, 54, 53, 52
Сцяг Англіі Джоэль Уолкер 5 1 4 104; 97, 74, 61, 54
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 4 1 3 102; 99, 83, 57
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 4 1 3 100; 71, 68, 54
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 1 1 0 100
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 6 0 6 97, 85, 65, 56, 56, 51
Сцяг Кітая Лі Хан 2 0 2 97, 81
Сцяг Англіі Пол Дэвісан 3 0 3 96, 69, 50
Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 3 0 3 92, 70, 57
Сцяг Англіі Род Лоўлер 7 0 7 91, 62, 61, 58, 57, 52, 52
Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 2 0 2 91, 54
Сцяг Кітая Лян Вэньбо 8 0 8 89, 81, 74, 74, 72, 69, 55, 51
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 11 0 11 88, 78, 71, 70, 66, 63, 63, 57, 55, 51, 51
Сцяг Англіі Бары Хокінс 3 0 3 88, 55, 50
Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 1 0 1 88
Сцяг Шатландыі Грэм Дот 3 0 3 87, 58, 50
Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 3 0 3 86, 75, 63
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 5 0 5 84, 83, 70, 69, 58
Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 6 0 6 83, 76, 65, 64, 62, 61
Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс 1 0 1 80
Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 6 0 6 79, 78, 74, 61, 60, 55
Сцяг Англіі Майк Дан 1 0 1 77
Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 2 0 2 75, 60
Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 1 0 1 75
Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 1 0 1 75
Сцяг Англіі Дэйв Харальд 3 0 3 72, 52, 52
Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 2 0 2 69, 62
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 2 0 2 68, 51
Сцяг Індыі Адыт’я Мехта 1 0 1 68
Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 1 0 1 68
Сцяг Шатландыі Алан МакМанус 5 0 5 66, 65, 58, 57, 50
Сцяг Англіі Алістэр Картэр 1 0 1 64
Сцяг Англіі Том Форд 1 0 1 64
Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 1 0 1 61
Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 1 0 1 60
Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 1 0 1 60
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 1 0 1 57
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 1 0 1 54
Сцяг Тайланда Рачаёцін Ятарак 1 0 1 51
Сцяг Англіі Бэн Вуластан 1 0 1 50
Увогуле 235 30 205 Вышэйшы брэйк: 143 (Майкл Холт)

Статыстыка турніру[правіць | правіць зыходнік]

Дзін Цзюньхуэй стаў першым кітайскім снукерыстам, атрымаўшым перамогу на турніры German Masters, а таксама шостым пераможцам турніру.

Дзін выйграў свой пятнаццаты прафесійны і дзесяты рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама чацвёрты — у сезоне 2013/2014. Такім чынам, ён стаў першым гульцом, які выйграў больш за тры рэйтынгавыя турніры за снукерны год, з сезона 1990/1991, калі шатландзец Стывен Хендры выйграў 5 рэйтынгавых спаборніцтваў.

Выйграўшы на German Masters, Дзін Цзюньхуэй абышоў па колькасці рэйтынгавых перамог Джона Пэрата, Пітэра Эбдана і Ніла Робертсана і зраўняўся з Джымі Уайтам. Больш за дзесяць тытулаў рэйтынгавага ўзроўню выйгравалі толькі Стывен Хендры (36), Стыў Дэвіс (28), Роні О’Саліван (25), Джон Хігінс (25) і Марк Уільямс (18).[43]

[11][3]

Статыстыка гульцоў[правіць | правіць зыходнік]

Гулец Апошні матч М В П Ф ВФ ПФ 50+ 100+ ВС Ф/50+ Ф/100+ ПГ (€) РА
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй Фінал: Сцяг Англіі Джад Трамп 9:5 6 6 0 52 35 17 67,3 % 24 4 125 2,17 13 80,000 5,000
Сцяг Англіі Джад Трамп Фінал: Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5:9 6 5 1 44 31 13 70,5 % 21 5 127 2,1 8,8 35,000 4,000
Сцяг Уэльса Раян Дэй 1/2 фіналу: Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5:6 4 3 1 35 20 15 57,1 % 14 1 109 2,5 35 20,000 3,200
Сцяг Англіі Род Лоўлер 1/2 фіналу: Сцяг Англіі Джад Трамп 1:6 5 4 1 40 21 19 52,5 % 7 0 91 5,71 5,71 20,000 3,200
Сцяг Англіі Джо Пэры 1/4 фіналу: Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 2:5 4 3 1 25 17 8 68 % 12 2 104 2,08 12,5 10,000 2,500
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Род Лоўлер 4:5 4 3 1 30 19 11 63,3 % 11 0 88 2,73 10,000 2,500
Сцяг Англіі Майкл Холт 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Джад Трамп 0:5 4 3 1 24 15 9 62,5 % 9 2 143 2,67 12 10,000 2,500
Сцяг Кітая Сяа Гадун 1/4 фіналу: Сцяг Уэльса Раян Дэй 2:5 4 3 1 28 17 11 60,7 % 13 3 138 2,15 9,33 10,000 2,500
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 1/8 фіналу: Сцяг Уэльса Раян Дэй 3:5 3 2 1 21 13 8 61,9 % 5 0 84 4,2 5,000 1,900
Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Род Лоўлер 4:5 3 2 1 23 14 9 60,9 % 7 2 124 3,29 11,5 5,000 1,900
Сцяг Шатландыі Алан МакМанус 1/8 фіналу: