Марка Сіміч
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
16 чэрвеня 1987[1] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Сербія Чарнагорыя |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Будучнаст | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 55 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марка Сіміч (сербск.: Марко Симић / Marko Simić, нар. 16 чэрвеня 1987) — сербскі і чарнагорскі футбаліст, абаронца чарнагорскага клуба «Будучнаст» з Падгорыцы і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец футбольнай школы бялградскага «Партызана», у якой займаўся з пяці гадоў.
У студзені 2011 года за 150 тысяч еўра трапіў у барысаўскі БАТЭ. Уключаўся ў спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату 2011. Удзельнік Лігі Еўропы 2010/11, Лігі чэмпіёнаў 2011/12 і 2012/13.
У студзені 2013 года за 1 мільён еўра перайшоў у турэцкі клуб «Кайсерыспор». У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з тэль-авіўскім «Хапаэлем»[2], аднак ужо ўзімку пакінуў клуб у якасці свабоднага агента і ў сакавіку 2017 года перайшоў у «Растоў»[3]. У чэрвені 2017 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з узбекскім «Пахтакорам».
У першай палове 2020 года, пасля сыходу з «Пахтакор», заставаўся без клуба, а ў чэрвені стаў іграком латвійскай «Ліепаі». У ліпені 2022 года перайшоў у чарнагорскую «Будучнаст».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Дзякуючы добрай гульне за клуб, Марка ў 2011 годзе атрымаў выклік у нацыянальную зборную Сербіі, але так і не выйшаў на поле. У 2013 годзе прыняў прапанову выступаць за зборную Чарнагорыі. Дэбютаваў за чарнагорскую зборную 14 жніўня 2013 года ў таварыскім матчы супраць Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (2): 2011, 2012
- Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2011
- Пераможца Першай лігі Турцыі: 2014/15
- Чэмпіён Узбекістана: 2019
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Узбекістана: 2018
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Узбекістана: 2017
- Уладальнік Кубка Узбекістана: 2019
- Уладальнік Кубка лігі Узбекістана: 2019
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі: 2021
- Уладальнік Кубка Латвіі: 2020
- Чэмпіён Чарнагорыі: 2022/23
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Marko Simic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Бывший защитник БАТЭ и «Кайсериспора» Симич перешел в «Хапоэль» из Тель-Авива
- ↑ Бывший защитник БАТЭ Симич перешел в «Ростов»
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Бялградзе
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Сербіі
- Футбалісты Чарнагорыі
- Ігракі зборнай Чарнагорыі па футболе
- Ігракі ФК Спартак Варна
- Ігракі ФК Чарнаморац Бяла
- Ігракі ФК Раднічкі Крагуевац
- Ігракі ФК Младэнавац
- Ігракі ФК Гонвед
- Ігракі ФК Бяжанія
- Ігракі ФК Ягодзіна
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Кайсерыспор
- Ігракі ФК Хапаэль Тэль-Авіў
- Ігракі ФК Растоў
- Ігракі ФК Пахтакор Ташкент
- Ігракі ФК Ліепая
- Ігракі ФК Будучнаст Падгорыца