Перайсці да зместу

Марцін Адэрскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Адэрскі
ням.: Martin Odersky
Дата нараджэння 5 верасня 1958(1958-09-05) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі, інжынер, прафесар, праграміст
Навуковая сфера інфарматыка і programming language theory[d]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ніклаўс Вірт
Член у
Узнагароды
Сайт lampwww.epfl.ch/~… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марцін Адэрскі (нар. 5 верасня 1958) — нямецкі[2] інфарматык і прафесар ў Лазанскай федэральнай політэхнічнай школе (EPFL) ў Швейцарыі. Працуе над статычным аналізам кода і мовамі праграмавання. Разам з калегамі рэалізаваў мову праграмавання Scala[3][4], джэнерыкі ў Java і мову праграмавання Pizza (Піцца).[5]

У 1989 годзе Адэрскі атрымаў ступень доктара філасофіі (Ph.D.) ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха пад кіраўніцтвам Ніклауса Вірта. Пасля атрымання доктарскай ступені працаваў у IBM і Ельскім універсітэце.

У 1997 годзе распрацаваў кампілятар GJ,[6][7][8] і яго рэалізацыя стала падмуркам для javac, кампілятара Java.[9]

У 2001 годзе Адэрскі разам з калегамі пачаў працу над Scala, першая публічная версія якой была выпушчана ў 2003 годзе.[6]

У 2007 годзе стаў ганаровым членам Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі.

12 траўня 2011 года Адэрскі і яго супрацоўнікі запусцілі кампанію Typesafe Inc. (пазней Lightbend Inc.), якая прадастаўляла камерцыйную падтрымку і навучанне Scala.[4]

Адэрскі вядзе тры курсы на платформе анлайн-навучання Coursera: Прынцыпы функцыянальнага праграмавання ў Scala, Функцыянальны дызайн праграм у Scala і Праграмаванне рэактыўных сістэм.[10][11][12]

Зноскі

  1. https://www.acm.org/media-center/2007/december/acm-names-38-fellows-for-computing-and-it-innovations-in-industry-education-entertainment Праверана 24 чэрвеня 2024.
  2. Biographical notice on EPFL website. Праверана 28 May 2016.
  3. Artima Weblogs. EPFL (2006). Праверана 22 May 2013.
  4. а б Peter Delevett. Cloud computing pioneer Martin Odersky takes wraps off his new company Typesafe. San Jose-Mercury News (16 мая 2011). Праверана 22 May 2013.
  5. Generics in C#, Java, and C++: A Conversation with Anders Hejlsberg, Part VII. Artima, Inc.. Artima, Inc. (26 студзеня 2004). Праверана 17 July 2016.
  6. а б The Origins of Scala - A conversation with Martin Odersky, Part I. artima.com (4 мая 2009). Праверана 12 February 2022.
  7. Preface to the Third Edition Java Language Specification Book. Праверана 22 February 2017.
  8. Naftalin, Maurice; Wadler, Philip (2007). Preface to the Java Generics and Collections Book. ISBN 9780596527754. Праверана 22 February 2017.
  9. Biographical notice on Coursera website(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 October 2016. Праверана 29 September 2016.
  10. Functional Programming Principles in Scala. Праверана 10 July 2013.
  11. Functional Program Design in Scala. Праверана 28 September 2016.
  12. Programming Reactive Systems. Праверана 9 February 2021.