Мары Элізабет Луіза Віжэ-Лебрэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мары Элізабет Луіза Віжэ-Лебрэн
фр.: Élisabeth Vigée Le Brun
Аўтапартрэт у саламяным капялюшыку, 1782, Нацыянальная галерэя, Лондан
Аўтапартрэт у саламяным капялюшыку, 1782, Нацыянальная галерэя, Лондан
Дата нараджэння 16 красавіка 1755(1755-04-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1842(1842-03-30)[1][2][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Луі Віжэ[d]
Маці Jeanne Maissin[d][5]
Муж Jean-Baptiste Le Brun[d][7]
Дзеці Julie Le Brun[d]
Род дзейнасці мастачка, гаспадыня літаратурнага салону, пісьменніца, артыстка
Жанр партрэтны жывапіс[d], партрэт[4] і пейзаж[8]
Мастацкі кірунак ракако[9] і неакласіцызм[9]
Уплыў Луі Віжэ[d] і Габрыэль Брыяр[d]
Уплыў на Marie-Guillemine Benoist[d]
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мары Элізабет Луіза Віжэ-Лебрэн (фр.: Élisabeth-Louise Vigée-Le Brun, народжаная Віжэ; 16 красавіка 1755, Парыж — 30 сакавіка 1842, там жа) — французская мастачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першыя ўрокі жывапісу атрымала ў свайго бацькі, затым карысталася кансультацыямі Жан-Батыста Гроза, Жазефа Вернэ, Габрыэля Франсуа Дуаена і іншых майстроў. Ужо ў канцы 1765-х гг. Віжэ малявала цалкам прафесійна: ускосным сведчаннем яе поспеху можа служыць тое, што яе майстэрня была фармальна зачынена ўладамі за адсутнасць у юнай мастачкі патэнта.

Партрэт Марыі Антуанэты, 1783

У 1770-х гадах бацькі Віжэ абгрунтавалася ў доме на парыжскай вуліцы Сент-Анарэ, насупраць палаца Пале-Раяль, і да 15-гадовай прафесійнай мастачцы заказы пацяклі ракою. У той перыяд Віжэ знаходзілася пад заступніцтвам дзвюх найбагацейшых дам Парыжа: мадам дэ Вердэн, жонкі генеральнага адкупніка, і, што больш важна, прынцэсы Марыі-Адэлаіды дэ Бурбон-Пенцьеўр, жонкі герцага Шартрскага, якая была на 2 гады старэйшая за юную мастачкі. Віжэ часта адхіляла заказы партрэтаў ад прыхільнікаў, якія такім спосабам спрабавалі знайсці нагоду для сустрэчы. Віжэ, якая выйшла з сям'і дробнай буржуазіі, заняла месца сярод уплывовых арыстакратаў французскага каралеўства, сярод якіх быў кароль і яго браты і сёстры, а таксама каралева і вядомыя члены каралеўскай сям'і; іх аб'ядноўвала прыналежнасць да аднаго пакалення.

У 1776 г. Віжэ выйшла замуж за Жан-Батыста П'ера Лебрэна, мастака і, у большай ступені, гандляра жывапісам. Сувязі мужа ўзмацнілі папулярнасць юнай мастачкі-партрэтысткі ў асяроддзі французскай знаці, і ўрэшце Віжэ-Лебрэн была запрошана ў Версаль маляваць каралеву. Марыя Антуанэта вельмі высока ацаніла працу мастачкі і засыпала яе дадатковымі заказамі, а ў 1783 г. аказала, са свайго боку, пэўны ціск на французскі мастацкі істэблішмент, каб Віжэ-Лебрэн была выбрана ў члены Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры.

C 1780-х гг. Віжэ-Лебрэн шмат падарожнічала па Еўропе (часта разам з мужам), працуючы ў розных краінах. У гэтых паездках ёю былі напісаны партрэты многіх валадарных асоб, дзяржаўных дзеячаў і іншых выдатных фігур: так, у Галандыі Віжэ-Лебрэн пісала будучага караля Вілема I, у Расіі ў 17951799 гг. — апошняга польскага караля і вялікага князя літоўскага Станіслава Панятоўскага, вялікую княгіню Ганну Фёдараўну (жонку вялікага князя Канстанціна Паўлавіча) і іншых членаў імператарскага сямейства. У розных краінах Віжэ-Лебрэн таксама абіралася ў мясцовыя Акадэміі мастацтваў.

Перачакаўшы такім чынам Вялікую Французскую рэвалюцыю, Віжэ-Лебрэн вярнулася ў Францыю па запрашэнні Напалеона і да 1814 г. жыла, галоўным чынам, у сваім мёнтку ў Лувесьене, а калі з наступам войскаў саюзнікаў на Парыж маёнтак быў заняты прускай арміяй, вярнулася ў Парыж. Віжэ-Лебрэн пакінула падрабязныя мемуары, апублікаваныя ў Францыі ў 18351837 гг.

Віжэ-Лебрэн пакінула 660 партрэтаў і каля 200 пейзажаў. Манера пісьма яе ясная і дасканалая, найбольшай жвавасцю адрозніваюцца аўтапартрэты, якія яна пісала шмат і ахвотна.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]