Марыя Гарэцкая
Марыя Гарэцкая | |
---|---|
Род дзейнасці | перакладчыца, мемуарыстка, філантроп, публіцыстка, пісьменніца |
Дата нараджэння | 7 верасня 1835 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 26 лістапада 1922 (87 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Адам Міцкевіч |
Маці | Цэліна Шыманоўская[d] |
Муж | Тадэвуш Гарэцкі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Гэлена Гарэцкая з Міцкевічаў (польск.: Maria Helena Gorecka; 7 верасня 1835, Парыж — 26 лістапада 1922, Парыж) — перакладчыца і аўтар успамінаў, грамадская дзяячка, філантропка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Найстарэшая з дзяцей Адама Міцкевіча і Цэліны Міцкевіч, сястра Уладзіслава.
Восенню 1855 года скончыла курсы гувернантак. Адхіліўшы прапанову аб шлюбе ад сакратара Адама Міцкевіча, Армана Леві, 7 лістапада 1857 г. выйшла замуж за мастака Тадэвуша Гарэцкага. У іх было чацвёра дзяцей: Адам, Людвік (1863—1936) лекар, Цэліна і Гэлена. Адам і Цэліна памерлі маладымі, Гэлена (1861—1884) выйшла замуж за Юзафа Модлінскага з Кшывасондза ў Куявах.
Была аўтарам перакладаў на французскую мову і кніг «Успаміны пра Адама Міцкевіча, расказаныя наймалодшаму брату» (польск.: Wspomnienie o Adamie Mickiewiczu, opowiedziane najmłodszemu bratu)[1].
Была пахавана на могілках у Манмарансі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Ewa Kossak, Rodzina M. Warszawa 1991
- Polski Słownik Biograficzny, tom VIII, wyd. 1959—1960 s. 305
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Maria Gorecka, Wspomnienia o Adamie Mickiewiczu opowiedziane najmłodszemu bratu, Warszawa: Redakcya Kroniki Rodzinnéj, 1875.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Публікацыі Марыі Гарэцкай у бібліятэцы Polona