Марыяна Аранская-Насау
Марыяна Аранская-Насау | ||||
---|---|---|---|---|
нідэрл.: Marianne van Oranje-Nassau | ||||
| ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне |
9 мая 1810[1][2] |
|||
Смерць |
29 мая 1883[3][2] (73 гады) |
|||
Месца пахавання |
|
|||
Род | Аранская дынастыя | |||
Бацька | Вілем I | |||
Маці | Вільгельміна Пруская | |||
Муж | Альбрэхт Прускі[d][4] | |||
Дзеці | Шарлота Пруская[d], Александрына Пруская[d], Альбрэхт Прускі[d], неназваны сын (памёр у маленстве)[d][5], Лізавета Пруская (смерць у маленстве)[d][5] і Johannes Willem van Reinhartshausen[d] | |||
Узнагароды |
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вільгельміна Фрыдэрыка Луіза Шарлота Марыяна Нідэрландская, прынцэса Аранская-Насау (ням.: Wilhelmina Frederika Louise Charlotte Marianne von Oranien-Nassau, нідэрл.: Marianne van Oranje-Nassau; 9 мая 1810[1][2], Берлін — 29 мая 1883[3][2], Райнгартсгаўзен[d], Гесэн) — прынцэса Нідэрландская і Пруская з Аранскай дынастыі. Адрознівалася рэдкай для свайго часу незалежнасцю поглядаў і нетрадыцыйнасцю паводзін.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марыяна Аранская-Насау — дачка караля Нідэрландаў Вілема I і яго жонкі Вільгельміны Прускай, дачкі караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма II. 14 верасня 1830 года Марыяна выйшла замуж за прынца Альбрэхта, малодшага сына караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма III і каралевы Луізы. У гэтым шлюбе нарадзіла чатырох дзяцей:
- Шарлота (1831—1855), з 1850 замужам за герцагам Саксен-Мейнінгена Георгам II
- Альбрэхт (1837—1906), у шлюбе з Марыяй Саксен-Альтэнбургскай (1854—1898)
- Фрыдэрыка Луіза Вільгельміна Лізавета (1840)
- Александрына (1842—1906), з 1865 замужам за герцагам Вільгельмам Мекленбургскім.
У 1845 годзе прынцэса кінула сям’ю дзеля палюбоўніка, кучара Яханеса ван Росума (1809—1873). 28 сакавіка 1849 года Марыяна афіцыйна развялася з прынцам Альбрэхтам. Яшчэ да гэтага разводу, у час паездкі на Сіцылію, Марыяна нарадзіла ад Росума сына Ёгана Вільгельма фон Райнгартсгаўзена. Пасля нараджэння Марыянай пазашлюбнага сына каралеўскія дамы як Нідэрландаў, так і Прусіі спынілі з ёй любыя кантакты. Пры наведванні Прусіі ёй дазвалялася заставацца на тэрыторыі гэтай дзяржавы не больш як на 24 гадзіны.
Ад маці Марыяна атрымала ў спадчыну палац Каменц у Сілезіі, які пасля падарыла сыну Альбрэхту ў дзень яго вяселля.
У 1855 годзе Марыяна набыла замак Райнгартсгаўзен каля Эрбаха. Займалася падтрымкай мастацтваў, сабрала вялікую калекцыю карцін (больш за 600 палотнаў), якія часткова дагэтуль захоўваюцца ў замку, падтрымлівала маладых мастакоў. У 1870-я гады прынцэса фінансавала ўзвядзенне вежы памяці Вільгельма I Аранскага ў Дыленбургу (вежа Вільгельма).
Памерла ў сваім замку Райнгартсгаўзен і была пахавана ў Эрбаху ў склепе побач з Росумам і іх сынам Ёганам, які памер у 1861 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Marianne van Oranje-Nassau // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Lundy D. R. Marianne von Nassau, Princess of the Netherlands // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Volker Feuerstein. Das Schloss der verbannten Prinzessin. // Fuldaer Zeitung vom 13. September 2008. — S. 26.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыяна Аранская-Насау
- Нарадзіліся 9 мая
- Нарадзіліся ў 1810 годзе
- Нарадзіліся ў Берліне
- Памерлі 29 мая
- Памерлі ў 1883 годзе
- Памерлі ў Гесэне
- Пахаваныя ў Гесэне
- Аранска-Насаўскі дом
- Кавалеры ордэна Святой Кацярыны 1 ступені
- Асобы
- Прынцэсы Нідэрландаў
- Прынцэсы Прусіі
- Мецэнаты паводле алфавіта
- Мецэнаты Германіі
- Мецэнаты XIX стагоддзя
- Калекцыянеры Германіі
- Калекцыянеры мастацтва