Перайсці да зместу

Мастаўляны (Падляскае ваяводства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Мастаўляны
польск.: Mostowlany
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Насельніцтва
  • 16 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
16-040
Мастаўляны на карце Польшчы ±
Мастаўляны (Падляскае ваяводства) (Польшча)
Мастаўляны (Падляскае ваяводства)
Мастаўляны (Падляскае ваяводства) (Падляскае ваяводства)
Мастаўляны (Падляскае ваяводства)

Мастаўля́ны (польск.: Mostowlany) — вёска ў Польшчы, на левым беразе ракі Свіслач, на мяжы з Беларуссю. Уваходзіць у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства, частка вясковай гміны Грудак. Размешчана за 5 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі Зубкі, за 8 км на поўдзень ад шашы 65.

У 1835 годзе бацька Кастуся Каліноўскага, Сымон Каліноўскі заснаваў ткацкую «палатняную» фабрыку[2]. Дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва ў Гродне сведчаць, што ў 1840 годзе на фабрыцы налічвалася 12 станкоў, адзін майстар і 20 вольнанаёмных рабочых. Па словах С. Каліноўскага, запісаных падчас допыту па справе яго сына, ён «займаўся гаспадаркай і рукадзеллем», «вырабам сурвэтак і абрусаў»[3]. Прадпрыемства мела ўласнае кляймо на баваўняныя і ільняныя вырабы[2].

З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Мастаўлянскага сельсавета Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР, з 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года перададзена ПНР[4].

Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года пражывала тут 52 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[5]

Помнік Кастусю Каліноўскаму
  • Праваслаўная царква Св. Яна Тэолага (1862 г., разбудаваная ў 1908—1909).
  • Грэка-каталіцкая капліца, цяпер праваслаўная могілкавая (канец XVIII ст).
  • Помнік Кастусю Каліноўскаму. Падпісы на помніку выкананы па-польску і па-беларуску лацінкай.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702042-0029191?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
  2. а б Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 302
  3. Киштымов, А. Отец и сын : семейная биохроника Калиновских / А. Киштымов // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі : матэрыялы VII Міжнар. навук. канф. Беларус. гіст. т-ва, Мінск, 25 верас. 2009 г. — Мінск : Беларус. гіст. т-ва, 2011. — С. 36, 38.
  4. Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (польск.). Праверана 15 чэрвеня 2015.