Перайсці да зместу

Свіслач (прыток Нёмана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Свіслач (басейн Нёмана))
Свіслач
Свіслач на мяжы Польшчы і Беларусі
Свіслач на мяжы Польшчы і Беларусі
Характарыстыка
Даўжыня 121 км
Басейн 1 800 км²
Расход вады 9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°01′31″ пн. ш. 24°07′51″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 • Каардынаты 53°30′25″ пн. ш. 24°03′59″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
physical
Свіслач (прыток Нёмана)
Свіслач (прыток Нёмана)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сві́слач — рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана. Даўжыня 121 км. Вадазбор 1800 км², у Польшчы і Беларусі (у межах Беларусі 1432 км²). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 .

На думку У. Тапарова, назва хутчэй за ўсе балцкага паходжання, у другой частцы (-ач) утрымоўвае балц. -akis «крыніца».

На думку Ю. Сташэўскага, такія назвы ў славянскіх краінах як Свіслач, Вісла, Віслак, Віслока, Свісліна, Вісліца, Увісла і г. д. утвораны ад асновы wis-, якая ад індаеўрапейскага veis-, што абазначае рознага роду цячэнні[1]. Рудніцкі прапаноўваў славянскую этымалогію — з *Vistlokъ[2].

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Рудаўка, Куклянка, Цішоўка, Бераставічанка, Верацёйка, Пікелка.

Злева: Устачанка, Нятупа, Крынкі, Уснарка, Одла, Індурка, Лашанка.

Рака ў аграгарадку Свіслач

Пачынаецца каля вёскі Занкі 1 Свіслацкага раёна, у верхнім і сярэднім цячэнні цячэ па ўсходніх схілах Гродзенскага і заходніх схілах Ваўкавыскага ўзвышшаў, упадае ў вадасховішча Гродзенскай ГЭС на поўнач ад аграгарадка Свіслач. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка.

Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 0,8—2 км, у сярэднім не выражана. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі. Пойма двухбаковая, яе шырыня 300—500 м, роўная, у сярэднім цячэнні не выражана, пераважна забалочаная.

Рэчышча на працягу 30,6 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Дварчаны (8,5 км) і ад граніцы з Польшчай да вёскі Ярмолічы (22,1 км). На астатнім працягу звілістае, яго шырыня ў верхнім цячэнні 3—6 м, ніжэй 10—35 м, месцамі да 60 м.

  1. J. Staszewski. Słownik geograficzny: pochodzenie i znaczenie nazw geograficznych. Gdynia, 1948. S. 344.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.