Мацьё Нгуджола Чуі
Мацьё Нгуджола Чуі | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | ФНІ, ПССІ, УС ДРК |
Род войскаў | паўстанцкае апалчэнне |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | Другая кангалезская вайна, Ітурыйскі канфлікт |
Мацьё Нгуджола Чуі (фр.: Mathieu Ngudjolo Chui; нар. 8 кастрычніка 1970[1]) — палкоўнік Узброеных сіл ДР Конга, былы баявік груповак «Фронт нацыяналістаў і інтэграцыяністаў» і «Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын беднага фермера[2]. Нарадзіўся ў горадзе Бунія, правінцыя Ітуры. Паходзіць з народа ленду[1].
Служыў капралам у арміі Заіра (папярэдняя назва ДР Конга)[2]. Падчас Першай кангалезскай вайны дэзерціраваў. Пазней працаваў медбратам Чырвонага Крыжа[2][3]. У апошні год Другой кангалезскай вайны далучыўся да антыўрадавых сіл[2][3]. У перыяд са жніўня 2002 года па жнівень 2006 года займаў кіруючыя пасады ў шэрагу ітурыйскіх паўстанцкіх груповак[4]. У рэшце рэшт Нгуджола падпісаў мірнае пагадненне з кангалезскім урадам. У рамках прымярэння ён стаў палкоўнікам узброеных сіл[4].
23 кастрычніка 2003 года затрыманы па абвінавачванню ў забойстве іншага паўстанца, але неўзабаве быў апраўданы і вызвалены[4].
6 лютага 2008 года ўлады затрымалі Нгуджолу па абвінавачваннях у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, перадаўшы былога баевіка Міжнароднаму крымінальнаму суду[5]. Адным з галоўных эпізодаў у справе быў напад на вёску Багаро ў правінцыі Ітуры 24 лютага 2003 года. Нгуджола былі таксама прад’яўленыя абвінавачванні ў вярбоўцы і выкарыстанні дзяцей-салдат, у рабаваннях, сексуальным гвалце над захопленымі жанчынамі і дзяўчынкамі, утрыманні палонніц у нечалавечых умовах[6].
У снежні 2012 года апраўданы, так як бок абвінавачвання не прадставіў важкіх доказаў датычнасці былога паўстанца да злачынстваў[7][8].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Семаке Лемі. Мае 2 дзяцей[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в International Criminal Court (6 July 2007). Warrant of arrest for Mathieu Ngudjolo Chui(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 June 2008. (208 KB). Retrieved 7 February 2008.
- ↑ а б в г Tristan McConnell (15 February 2008)."A Congo warlord – arrested for crimes against humanity – explains himself". The Christian Science Monitor. Retrieved 10 March 2008.
- ↑ а б Agence France-Presse (7 February 2008). Mathieu Ngudjolo: From nurse to Ituri warlord. Retrieved 10 March 2008.
- ↑ а б в International Criminal Court (7 February 2008). Combined Factsheet: Situation in the Democratic Republic of the Congo: Germain Katanga and Mathieu Ngudjolo Chui(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2023. Праверана 22 студзеня 2024. (352 KB). Retrieved 7 February 2008.
- ↑ International Criminal Court (7 February 2008). Third detainee for the International Criminal Court: Mathieu Ngudjolo Chui Архівавана 23 чэрвеня 2007 года.. Retrieved 7 February 2008.
- ↑ Г.М. Сидорова Вооруженные конфликты в районе Великих африканских озер и преступления против человечности // Вестник Московского государственного лингвистического университета. Общественные науки. — 2016. — С. 118—129.
- ↑ DR Congo: Mathieu Ngudjolo Chui acquitted of war crimes by ICC . BBC News Online (18 снежня 2012). Праверана 20 December 2012.
- ↑ Gaskins, Richard, рэд. (2022), "The Trial of Germain Katanga and Mathieu Ngudjolo", The Congo Trials in the International Criminal Court (2 ed.), Cambridge University Press, pp. 291–374, doi:10.1017/9781009208772.009, ISBN 978-1-009-20877-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- The Prosecutor v Germain Katanga and Mathieu Ngudjolo Chui — public court records relating to the ICC trial