Менегацыя
Выгляд
Менегацыя прадзіраўленая | |||||||||||||||||||||
Менегацыя прадзіраўленая (Menegazzia terebrata) | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Menegazzia A. Massal, 1854 | |||||||||||||||||||||
|
Менега́цыя[1] (Menegazzia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармеліевых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Слаявіна разеткападобная, дыяметрам 5—15 см, зверху шаравата-зялёная, гладкая, з акруглымі шматлікімі дзіркамі, знізу чорная, складкаватая, бліжэй да краёў святлейшая. Лопасці глыбоканадрэзаныя з хвалістым краем. Пладовыя целы (апатэцыі) утвараюцца рэдка. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае (сарэдыямі).
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Род аб'ядноўвае каля 70 відаў (30 відаў[1]). Пашыраны пераважна ў гарах Еўразіі, Амерыкі, Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі від менегацыя прадзіраўленая трапляецца на ствалах і галінках дрэў, бураломе.
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галубкоў У. У. Менегацыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 285.