Мензялінск
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Мензялінск (руск.: Мензелинск, татар.: Минзәлә) — горад (з 1781) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мензялінскага раёна Татарстана. Насельніцтва 16,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1586 годзе.
У 1652—1656 гадах быў заснаваны рускі горад — крэпасць, якая ахоўвала ўсходнія межы Расіі ў канцы XVII стагоддзя ад набегаў нагайцаў, калмыкаў і ўзбунтаваўшыхся башкір. Астрог быў самым шырокім умацаваннем на Закамской чарце, і яго жыхарам не аднойчы прыходзілася адбіваць набегі. Першымі пасяленцамі былі 100 рускіх конных стральцоў, а затым і 124 сям’і смаленскай шляхты.
Размешчаны на левым беразе ракі Мензялі (у месцы яе ўпадзення ў Каму), за 292 км на ўсход ад Казані.
Рамонтна-механічны завод, харчовая прамысловасць.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Іванавіч Баўман (1867—1923) — вучоны-маркшэйдар.
- Лідзія Мікалаеўна Смірнова (1915—2007) — савецкая і расійская актрыса. Народная артыстка СССР (1974).