Перайсці да зместу

Брагін (метэарыт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Метэарыт Брагін)
Фрагмент метэарыта «Брагін»

Бра́гін, таксама Брагінскі метэарытны дождж — жалезакаменны метэарыт, які выпаў метэарытным дажджом у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. З 1807 знойдзена 13 экзэмпляраў агульнай масай 857,6 кг. Зберагліся 7: 5 ў Беларускай калекцыі метэарытаў (у тым ліку 73 і 12 кг) і па адным у калекцыях Расійскай і Украінскай Акадэмій навук.