Перайсці да зместу

Музей народнай архітэктуры (Санак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей народнай архітэктуры
Заснаваны 1958
Адкрыты 1958
Месцазнаходжанне Санак, Польшча
Наведвальнікі
  • 80 000 чал.
Адрас Żwirki i Wigury 6a
mbl.sanok.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей народнай архітэктуры (польск.: Muzeum Budownictwa Ludowego) — адзін з самых вялікіх музеяў Еўропы, якія знаходзяцца пад голым небам каля горада Санак, Польшча. Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры музеяў. Улічваючы колькасць аб’ектаў, парк лічыцца самым вялікім у Польшчы. На тэрыторыі 38 гектараў пададзена культура польска-ўкраінскага памежжа ва ўсходняй частцы Карпат.

Музей быў заснаваны ў 1958 годзе па ініцыятыве Аляксандра Рыбіцкага і захавальніка Ежыя Тура. Гэта быў першы этнаграфічны парк, заснаваны ў Польшчы пасля Другой сусветнай вайны, які, дзякуючы замежным кантактам, атрымаў яшчэ ў 1970-я гады статут самастойнай навуковай і адміністрацыйнай установы разам з першым у гісторыі польскай музейнай дзейнасці статутам скансэна. Статут Этнаграфічнага парка ў Санаку паслужыў грунтам для многіх чарговых падобных устаноў. Скансен быў адкрыты для наведнікаў 25 ліпеня 1966 года. Па ініцыятыве Аляксандра Рыбіцкага ў Этнаграфічным парку была створана таксама першая ў Польшчы эксперыментальная станцыя, што займаецца захоўваннем гістарычнай драўніны.

У Этнаграфічным парку ў Санаку арганізуюцца таксама рознага роду фестывалі музыкі, самаробкі і народнай кухні. Запрашаюцца калектывы народнай музыкі з розных краін, у прыватнасці Венгрыі, Славакіі, Украіны.

Галіцыйскі Рынак

[правіць | правіць зыходнік]

Праект пабудовы сектара маленькага мястэчка быў задуманы ў 1980-я гады ў майстэрні Аляксандра Рыбіцкага з мэтай паказаць прыклады будавання XIX/XX стст., аднавіць гістарычны галіцыйскі рынак з усімі яго функцыямі. Гэты праект стаў рэалізоўвацца ў 2009 годзе дзякуючы сродкам Еўрасаюза. Ён складаецца ў стварэнні тыповага мястэчка другой паловы XIX і пачатку XX стагоддзя, бо ў гэты перыяд ствараліся дамы мяшчанскага тыпу, з аркадамі вакол рынку. У сектары галіцыйскага рынку знаходзіцца 26 аб’ектаў. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 16 верасня 2011 года.

Дзейнасць Парка

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас узнаўлення тыповага размяшчэння вёсак і гаспадарчых гародчык, у музеі былі сабраны звыш 100 драўляных аб’ектаў XVII—XX стст. Апроч жылых, жыллёва-гаспадарчых і гаспадарчых аб’ектаў, у Парку знаходзяцца таксама сакральныя будынкі (каталіцкі касцёл XVII стагоддзя, дзве бойкаўскія цэрквы XVIII стагоддзя, адна лемкаўская царква XIX стагоддзя і некалькі маляўнічых капліц), грамадскія будынкі (вясковая школа, гасцініца) і прамысловыя будынкі (вадзяны млын, ветракі, кузні). Цэрквы, так і жылыя і гаспадарчыя пабудовы даступныя турыстам. Убачыць можна, у прыватнасці, інтэр’еры рамесных майстэрняў: ткача, ганчара, колавага майстра, вытворцы драўляных лыжак, плеценых кошыкаў іпр. На тэрыторыі Этнаграфічнага парка знаходзіцца таксама сталая выстава абразоў, пад назвай «Карпацкі абраз», на якой можна ўбачыць звыш 220 абразоў XV—XIX стст., якія паказваюць поўнае развіццё тэхнікі гэтага віду малярства на тэрыторыі польскіх Карпат.

Дзейнасць Парка ахапляе сабой таксама часовыя выставы, арганізаваныя дзякуючы прыватным калекцыям. На выставах і ў музейных складах знаходзіцца каля 30.000 экспанатаў, якія прадстаўляюць народную культуру жыхароў падкарпацкіх гарадоў і мястэчак, у тым ліку багатыя калекцыі абразоў, гадзіннікаў, медзянага посуду, кілімаў, алеаграфій, керамікі і іншых прадметаў, датычных мастацтва і артыстычнага рамяства.