Муйсата
Муйсата | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 149[1] м |
Даўжыня | 0,77 (0,8[2]) км |
Шырыня | 0,35 (0,38[2]) км |
Плошча | 0,22 (0,19[2]) км² |
Аб’ём | 0,00055[2] км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,92 (2,08[2]) км |
Найбольшая глыбіня | 4,7[2] м |
Сярэдняя глыбіня | 2,9[2] м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,75 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Муйсата, Муйса́тка — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Рычанка, за 20 км у напрамку на захад ад горада Браслаў, прыкладна за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Станкавічы, каля вёскі Міхалінка (нежылая[1]).
Плошча паверхні возера 0,22 (0,19[2]) км². Даўжыня 0,77 (0,8[2]), найбольшая шырыня 0,35 (0,38[2]), даўжыня берагавой лініі 1,92 (2,08[2]). Найбольшая глыбіня 4,7[2], сярэдняя 2,9[2]. Аб'ём вады ў возеры 0,55[2] млн м³. Плошча вадазбору 2,75 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, спадзістыя. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі пясчаныя, пераважна высокія. Зона мелкаводдзя пясчаная. Глыбей дно возера высцілаюць іл і сапрапель. Зарастае слаба. Возера бяссцёкавае. Упадаюць ручаі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мусайта // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 409.
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]