Мухіддзін Фархат
Мухіддзін Фархат | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 жніўня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 мая 1984 (59 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык |
Мова твораў | таджыкская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
Мухіддзін Фархат (сапраўнае прозвішча Хасанаў; 7 жніўня 1924, кішлак Хаджанайсавор, Таджыкістан — 30 мая 1984) — таджыкскі паэт, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ленінабадскі педагагічны інстытут у 1948 годзе. Працаваў у рэдакцыях газет, выдавецтве, з 1970 года ў Галоўнай навуковай рэдакцыі Таджыкскай Савецкай Энцыклапедыі. Друкаваўся з 1938 года. Аўтар зборнікаў грамадзянскай і любоўнай лірыкі «Кветкі радасці» (1948), «Люблю» (1950), «Паэзія свабоды» (1955), «Песні пра каханне» (1962), «Горная рака» (1964), «Вясенняя крыніца» (1972), «Кніга сяброўства» (1976), «Белая чарэшня» (1981).
Асобнымі кнігамі ў яго перакладзе выйшлі зборнікі выбраных вершаў Янкі Купалы «Сонцу» (1965) і «Доля беларуса» (1982), Якуба Коласа «Наш шлях» (1965). На беларускую мову асобныя вершы пераклалі К. Кірэенка, Рыгор Няхай, Уладзімір Скарынкін.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фархат Мухіддзін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Нарадзіліся 7 жніўня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Сагдыйскай вобласці
- Памерлі 30 мая
- Памерлі ў 1984 годзе
- Члены КПСС
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі на таджыкскую мову
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Паэты Таджыкістана
- Таджыкскамоўныя паэты