Мікалай Андрэевіч Малевіч
Appearance
Мікалай Андрэевіч Малевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1944 |
Дзеці | Юрый Мікалаевіч Малевіч |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
![]() |
Мікалай Андрэевіч Мале́віч (1898, Лібава, Курляндская губерня, Расійская імперыя — 1944) — беларускі графік. Бацька беларускага архітэктара Юрыя Малевіча.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6c/%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B9_%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87._%D0%86%D0%BB%D1%8E%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F_%D0%B4%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D0%BA%D1%96_%C2%AB%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BA-%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%B1%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%C2%BB_%D0%9F.%D0%AF%D1%80%D1%88%D0%BE%D0%B2%D0%B0._1938.png/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B9_%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87._%D0%86%D0%BB%D1%8E%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F_%D0%B4%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D0%BA%D1%96_%C2%AB%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BA-%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%B1%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%C2%BB_%D0%9F.%D0%AF%D1%80%D1%88%D0%BE%D0%B2%D0%B0._1938.png)
Працаваў пераважна ў кніжнай графіцы. У 1920—1930-я гады працаваў у газеце «Чырвоная змена», выконваў ілюстрацыі да часопісаў «Іскры Ільіча» і «Беларускі піянер». Аформіў кнігі для дзяцей «Першы дзень у дзіцячым садзе» (1928), «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» М. Лынькова (1937), «Казка пра рыбака і рыбку » А. Пушкіна, «Канёк-гарбунок » П. Яршова (абедзве 1938), «Верабейчык» Я. Герасімовіча (1939), «Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў» К. Чорнага (1941). У 1920-я гады працаваў і як карыкатурыст (8 пано-плакатаў «Падпал рэйхстага Ван дэр Любэ»),
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мікалай Андрэевіч Малевіч / склад. Ціхановіч В. — Мн ., 1959. — 7 с. — 3 000 экз.
- Малевіч Мікалай Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Андрэевіч Малевіч