Юрый Мікалаевіч Малевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Мікалаевіч Малевіч
Дата нараджэння: 30 мая 1937(1937-05-30) (82 гады)
Месца нараджэння:
Бацька: Мікалай Андрэевіч Малевіч
Альма-матар:

Юрый Мікалаевіч Мале́віч (нар. 30 мая 1937, Мінск, БССР) — беларускі архітэктар. Сын М. А. Малевіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1961 годзе БПІ. Працаваў у 19611973 гадах галоўным архітэктарам праектаў у Барысаўскім філіяле Мінскага аблпраекта, з 1976 года намеснік генеральнага дырэктара істытута «Белбыттэхпраект» навукова-вытворчага аб’яднання «Белбыттэхніка», з 1987 галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні інсытута «Мінскграмадзянпраект», з 1996 у камітэце па архітэктуры, горадабудаўніцтве і тэрытарыяльным планаванні Мінскага аблвыканкама.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: праекты планіроўкі і забудова мікрараёнаў гарадоў Барысаў, Слуцк, Чэрвень, Смалявічы, Крупкі Мінскай вобласці і інш. (19621972), праекты цэнтральных плошчаў у Барысаве (1963, у сааўтарстве) і Беразіно Мінскай вобласці (1967), цэнтра курортнага пасёлка Нарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (1970); бібліятэка, спартыўны корпус з плавальным басейнам, 9-павярховы жылы дом у Барысаве (19641968); кінатэатр «Рагнеда» ў г. Заслаўе Мінскай вобласці (1988); бальніца з паліклінікай у г.п. Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці (1992, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1998); крытыя корты ў комплексе «Дразды» каля Мінска (1995) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]