Перайсці да зместу

Мікалай Андрэевіч Свірыдаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Андрэевіч Свірыдаў
Дата нараджэння 19 мая 1950(1950-05-19) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук
Альма-матар

Мікалай Андрэевіч Свірыдаў (нар. 19 мая 1950, в. Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1985).

Скончыў Пухавіцкую сярэднюю школу (1967), Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1973). Служыў у Савецкай Арміі (1973 - 1974).

Навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, першы намеснік дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства і пладова-агародніны (1974 - 1995).

Працаваў у Дзяржкантролі Републікі Беларусь (1997 - 2000). З 2001 года начальнік аддзела канцэрна Белдзяржхарчпром.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар каля 50 навуковых публікацый.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР у 1986 годзе.

Зноскі

  • Памяць : Пухавіцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 2003.