Зацітава Слабада
Вёска
Зацітава Слабада
|
Заці́тава Слабада́[1] (трансліт.: Zacitava Slabada, руск.: Затитова Слобода) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 7 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 58 км ад Мінска, каля шашы Мінск — Бабруйск[2], пры ўпадзенні ракі Цітаўка ў Свіслач.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае ўпамінанне ў 1623 годзе. У 1779 годзе ў вёсцы было 28 двароў[3]. У канцы XVIII стагоддзя вёска Слабада ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць[4].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У першай палове XIX стагоддзя адносілася да маёнтка Пухавічы ўласнасці Ваньковічаў[5].
Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года былі прыпісная царква, хлебазапасны магазін.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе была школа 1-й ступені, працавала 2 настаўнікі, было каля 70 вучняў. У 1924—1925 гадах цэнтр Слабадскога сельсавета. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе былі калгасы «Пуцілавец» і «Кастрычнік», працавалі 2 кузні і ваўначоска.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У канцы 1950-х гадоў у вёсцы здымалі мастацкі фільм «Строгая жанчына»[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1870 год — 103 жыхары мужчынскага полу
- 1897 год — 70 двароў, 369 жыхароў
- 1908 год — 87 двароў, 529 жыхароў
- 1917 год — 104 двары, 531 жыхар
- 1960 год — 549 жыхароў
- 1971 год — 170 двароў, 511 жыхароў
- 1997 год — 183 двары, 519 жыхароў[2]
- 2002 год — 179 двароў, 517 жыхароў
- 2009 год — 414 жыхароў
- 2019 год — 390 жыхароў[7]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка і медыцына
[правіць | правіць зыходнік]Ёсць аддзяленне сувязі, механічныя майстэрні, крамы, ветэрынарны пункт.
Культура і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачатковая школа, бібліятэка, дом культуры.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Алесь Карлюкевіч (нар. 1964)— беларускі краязнавец, літаратуразнавец, журналіст.
- Мікалай Свірыдаў (нар. 1950) — навуковец, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 25. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- ↑ Алесь Карлюкевіч. За Титовкою — Слобода . Беларусь сегодня (6 чэрвеня 2009).
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 100—101.
- ↑ Дапаможнік . helper.archonline.by. Праверана 5 ліпеня 2024.
- ↑ Алесь Карлюкевіч. За Титовкою — Слобода . Беларусь сегодня (6 чэрвеня 2009).
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зацітава Слабада // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 145. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 25. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Алесь Карлюкевич. За Титовкою — Слобода // Беларусь сегодня, 2009-06-6
- Карлюкевіч А. М. За Цітаўкаю — Слабада: Краязнаўчы нарыс. — Мн., Пейто, 1997. С. 40
- Карлюкевіч А. М. Зацітава Слабада: краязнаўчы нарыс. Выд. 2-е, дап. і дапрац.. — Мн., Выдавец Зміцер Колас, 2007. С. 59
- Jelski A. Zacitewska Słoboda // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 218.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх