Мікалай Мікалаевіч Крук
Мікалай Мікалаевіч Крук | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лістапада 1967 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіка і оптыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (2012) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Мікалай Мікалаевіч Крук (нар. 24 лістапада 1967, п. Юцкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2012).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1992), Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі (аспірантура, 1995; дактарантура, 2008).
Працаваў у Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі (1992—2013, ведучы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2013, факультэт інфармацыйных тэхналогій, кафедра фізікі, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: оптыка; малекулярная спектраскапія і люмінесцэнцыя; уласцівасці узбуджаных станаў тэтрапірольных злучэнняў; узаемасувязь спектраскапічных характарыстык і кіслотна-асноўных раўнаваг у ядры і на перыферыі тэтрапірольнага макрацыкла; спектральныя і фотафізічныя ўласцівасці каролаў; дэндрымеры з тэтрапірольным ядром; прымяненне тэтрапірольных злучэнняў для стварэння аптычных мультыфункцыянальных сенсараў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дыплом II ступені конкурсу «Сцяпанаўскія чытанні — 2013» НАН Беларусі (2013).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Двухфотонное поглощение и межмолекулярные взаимодействия тетрапиррольных соединений : диссертация на соискание ученой степени доктора физико-математических наук : 01.04.05 : защищена 11.12.2012 : утверждена 27.03.2013 / Крук Николай Николаевич. ― Минск, 2012.