Перайсці да зместу

Мікалай Пятровіч Корбут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Пятровіч Корбут
Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь
1997 — 14 жніўня 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Павел Дзік
Пераемнік Андрэй Харкавец
намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
1996 — 1997
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 1 лістапада 1948(1948-11-01) (76 гадоў)
Нацыянальнасць беларус
Партыя беспартыйны
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Пашаны

Мікала́й Пятро́віч Ко́рбут (нар. 1 лістапада 1948, в. Гутніца Слуцкі раён) — прэзідэнт федэрацыі гімнастыкі РБ, Міністр фінансаў Беларусі (1997—2008).

Служыў у Савецкім войску ў 1970—1972 гадах. У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава.

Працаваў на розных пасадах у Міністэрстве фінансаў, намеснікам старшыні Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь у 1992—1996 гадах. Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у 1996—1997 гадах.

З 1997 года Міністр фінансаў Беларусі.

У сакавіку 2008 года перанёс абшырны інсульт.

14 жніўня 2008 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вызваліў Корбута ад пасады Міністра фінансаў.

Прэзідэнт Беларускай федэрацыі гімнастыкі з 1998 года.

Прыватнае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае двух сыноў. Захапляецца тэатрам, спортам, паляваннем і рыбалкай.