Мікольскі сабор (Мажайск)
Праваслаўны храм | |||
Нова-Мікольскі сабор | |||
---|---|---|---|
Никольский собор | |||
55°30′33″ пн. ш. 36°00′38″ у. д.HGЯO | |||
Краіна | Расія | ||
Горад | Мажайск | ||
Канфесія | Руская праваслаўная царква | ||
Епархія | Мажайская епархія | ||
Благачынне | Мажайскае благачынне | ||
Архітэктурны стыль | Руская псеўдаготыка | ||
Архітэктар | А. М. Бакараў | ||
Дата заснавання | 1770-я | ||
Будаўніцтва | 1802—1814 гады | ||
Рэліквіі і святыні | Разная ікона Мікалая Мажайскага XIV ст. (цяпер у Траццякоўскай галерэі) | ||
Статус |
|
||
Стан | Дзейнічае | ||
Сайт | mozhaisk-nicola.cerkov.ru | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нова-Мікольскі сабор — праваслаўны храм у горадзе Мажайску Маскоўскай вобласці. Размешчаны на тэрыторыі Мажайскага крамля . Высокі будынак у псеўдагатычным стылі (руская готыка), які стаіць на высокім крамлёўскім узгорку, відзён здалёк на пад’ездах да горада з заходняга боку па Старой Смаленскай дарозе (цяпер — Барадзінская вуліца).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сабор быў пастаўлен на месцы Мікольскай брамы Мажайскага крамля (XIV ст.) і часткова ўключыў у сябе яе сцены. Будаўніцтва сабора працягвалася з 1802 па 1814. Праект храма распрацаваў маскоўскі архітэктар, вучань Мацвея Казакова Аляксей Бакараў[1][2].
Да 1919 года ў саборы знаходзіліся мошчы прападобнага Сергія Раданежскага, дабравернага князя Уладзіміра, свяшчэннамучаніка Макарыя , прападобнага Лаўрэнція заточніка, велікамучаніцы Варвары, прападобнага Міхаіла Стадскага і Нікана Сухога. Пазней мошчы бясследна зніклі[3].
У красавіку — маі 1922 года з сабора былі канфіскаваны дзве звяздзіцы з каштоўнымі камянямі; пацір з абразкамі і каштоўнцымі камянямі; два ўбрусы Багародзіцы, усыпаныя каштоўнымі камянямі і брыльянтамі; рыза і мітра з іконы Міколы Мажайскага ; сем залатых крыжоў і жэтон Пятра I. Прадметы зніклі бясследна[3].
Аднак у лістападзе 1925 года мажайскі краязнавец Н. І. Власьеў у сваіх сшытках падрабязна апісваў рызу Міколы Мажайскага і зрабіў паметку «ныне цела, и по словам А. П. Хотулева и Н. П. Виноградова хранится в Кремле в Оружейной палате»[3].
У 1932 годзе была знесена чыгунная агароджа каля схіла ўзгорка, якую можна ўбачыць на фотаздымках Пракудзіна-Горскага 1911 года[3].
У 1933 годзе сабор быў закрыт. Пасля Вялікай Айчыннай вайны моцна пашкоджаны сабор быў адноўлен без купальнай ратонды над цэнтральнай часткаю. Пасле рэстаўрацыі ў 1960-х гадах у ім размясцілася трыкатажная фабрыка, і толькі ў 1980-х гадах яго разам з іншымі будынкамі на крамлёўскім узгорку перадалі ў распараджэнне Дзяржаўнага Барадзінскага ваенна-гістарычнага музея . С 1994 года в соборе возобновились богослужения[4].
14 красавіка 2013 года адбылося спаўзанне грунту на заходнім схіле. У дзень апоўзня з сабора ўпала ляпніна, і з вугла, бліжэйшага да апоўзня, выпалі цагліны[5].
У пачатку лістапада 2014 года завяршыліся аднаўленчыя работы[6].
-
Дарэвалюцыйны фотаздымак С. Пракудзіна-Горскага. 1911—1912 гг.
-
С. Пракудзін-Горскі. Мажайскі Мікольскі сабор. 1911 год. Злева ад Нова-Мікольскага сабора — Петрапаўлаўская царква (Стара-Мікольскі сабор)
-
Таблічка на сцяне Нова-Мікольскага сабора
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Московская энциклопедия / С. О. Шмидт. — М.: Издат. центр «Москвоведение», 2007. — Т. I. Кн. 1. — С. 116—117. — 639 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-5-903633-01-2.
- ↑ Бакарев В. А. Где найдёшь Москву другую?. — М.: Контакт-Культура, 2012. — С. 6—9. — 960 с. — ISBN 978-5-903406-32-6.
- ↑ а б в г Голиков В. М. Антицерковная политика в Можайском районе в 1917-1941 годах // Макариевские чтения. — 2014. — № 21. — С. 487—511.
- ↑ Из истории Ново-Никольского собора
- ↑ Оползни заставили жителей Можайска пожалеть, что Наполеон не забрал с собой Никольский собор .
- ↑ Завершились работы по укреплению склона под Никольским собором в Можайске Архівавана 7 лістапада 2014.