Мін Юйчжэнь
Мін Юйчжэнь | |
---|---|
кіт.: 明玉珍 | |
Нараджэнне |
1331 |
Смерць | 1366 |
Месца пахавання | |
Бацька | Q11087796? |
Жонка | Empress Peng[d] |
Дзеці | Мін Шэн |
Званне | генерал арміі[d] |
Мін Юйчжэнь (кіт. 明玉珍, піньінь Míng Yùzhēn, 2 кастрычніка 1329 — 17 сакавіка 1366) — лідар сялянскага паўстання, заснавальнік дзяржавы Вялікае Ся .
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мін Юйчжэнь нарадзіўся на тэрыторыі Суйчжоу правінцыі Хубэй у сялянскай сям’і. У 1353 годзе далучыўся да паўстанцкіх "войскаў у чырвоных павязках"пад кіраўніцтвам Сюй Шоухуэя, якія стварылі дзяржаву Цяньвань. У 1357 годзе ён адправіўся з войскам на захад уверх па плыні Янцзы і адваяваў у мангольскіх уладаў правінцыю Сычуань, дзе стаў, фактычна, незалежным кіраўніком, працягваючы фармальна падпарадкоўвацца Сюй Шоухуэю. Калі пасля смерці Сюй Шоухуэя Чэнь Юлян у 1360 годзе абвясціў стварэнне дзяржавы Хань, Мін Юйчжэнь адмовіўся яго прызнаваць і ўзяў сабе тытул «князь Луншу» (隴蜀王). У 1362 Мін Юйчжэнь абвясціў сябе імператарам дзяржавы Ся. Мін Юйчжэнь паспрабаваў пашырыць сваю дзяржаву за кошт утрымання манголамі правінцыі Юньнань, але паколькі паход быў ажыццёўлены малымі сіламі і апынуўся дрэнна спланаваны, то пацярпеў няўдачу. Пасля гэтага ён адмовіўся ад ваенных прадпрыемстваў і засяродзіўся на ўмацаванні сваёй дзяржавы. У 1366 Мін Юйчжэнь памёр, і на трон узышоў яго сын Мін Шэн.