Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя М. С. Высоцкага
Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя М. С. Высоцкага (МДАК імя М. С. Высоцкага) | |
---|---|
Дата заснавання | 26 жніўня 1945 |
Тып | каледж |
Дырэктар | Валерый Рыгоравіч Кірыленка |
Размяшчэнне | Мінск |
Адрас | 220021 г. Мінск, вул. Сацыялістычная, 5 |
mgak.ripo.unibel.by | |
Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя М. С. Высоцкага, папярэдняя назва Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1945—2001), быў заснаваны ў 1945 годзе і з'яўляецца адным з найстарэйшых ССНУ рэспублікі. За гады свайго існавання каледж выпусціў больш за 20 тысяч выпускнікоў.
У маі 2014 года каледжу было прысвоена імя Героя Беларусі, акадэміка М. С. Высоцкага. На дадзены момант у каледжы навучаецца каля 2 тысяч навучэнцаў дзённага і завочнага аддзялення. МДАК імя М. С. Высоцкага ўключае ў сябе 2 навучальных корпуса, навучальныя майстэрні, навучальны аўтадром і інтэрнат.
З мая 2011 года адкрыты кабінет для вывучэння замежнай мовы, які абсталяваны самай сучаснай тэхнікай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]29 кастрычніка 1945 Галоўным упраўленнем навучальных устаноў НКСМ тэхнікуму выдзелена грузавая машына з Масквы, на якой быў перададзены груз: навучальныя дапаможнікі, кнігі, папера, спальны інвентар. Створаны прафсаюзны камітэт, першасныя камсамольская і партыйная арганізацыі тэхнікума, а ўжо 29 жніўня загадам НКСМ № 340/с ад 29.08.1945 г. і пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны СССР 9905с ад 26.08.1945 г. Мінскі аўтамеханічны тэхнікум увайшоў у строй дзеючых. 31 мая 1945 Загадам Народнага камісарыята сярэдняга машынабудавання (НКСМ) № 287 ад 1945.05.31 г. тэхнікум быў уключаны ў спіс мінскіх навучальных устаноў з указаннем плана прыёму навучэнцаў на 1945/46 навучальны год.
12 сакавіка 1963 года быў здадзены ў эксплуатацыю будынак інтэрната па вул. Касманаўтаў агульнай плошчай 3287 кв. м.
У 1991 годзе здадзены ў эксплуатацыю другі вучэбны корпус, пабудаваны на сродкі МАЗ (генеральны дырэктар — выпускнік тэхнікума Лаўрыновіч М. Ф.). Праз год, у 1992 годзе, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.02.1992 г. тэхнікум прыняты ў рэспубліканскую ўласнасць і падпарадкаванне Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым жа годзе быў створаны вылічальны цэнтр.
У 2000 годзе тэхнікум быў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У кастрычніку гэтага года быў адкрыты музей гісторыі тэхнікума. Загадам Міністра адукацыі № 53 ад 5 жніўня 2001 года Мінскі аўтамеханічны тэхнікум быў перайменаваны ў УА «Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж».
Музей гісторыі каледжа
[правіць | правіць зыходнік]У 2000 годзе ў аўтамеханічным тэхнікуме адбылося адкрыццё Музея гісторыі тэхнікума (з 2001 года — каледжа). Актыўную працу па яго стварэнню праводзіў гісторыка-краязнаўчы гурток, якім кіравала ветэран тэхнікума выкладчык гісторыі Г. М. Ганчарова.
Музейныя матэрыялы падабраны ў залежнасці ад іх магчымасці раскрыць канкрэтную тэму ў храналагічнай паслядоўнасці. Асноўныя, найбольш значныя падзеі і факты з жыцця МДАК выкладзены ў раздзеле «Хроніка найважнейшых падзей у гісторыі каледжа». Па тэксце «Хронікі» ў памяшканні музея паслядоўна размяшчаюцца асобныя стэнды.
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі
- Мікалай Мікітавіч Слюнькоў
- Мікалай Пятровіч Вяршынін (нар. 1940) — беларускі паэт-сатырык.